50-ы асобны змешаны авіяцыйны полк
| 50-ы асобны змешаны авіяцыйны полк | |
|---|---|
| Краіна | |
| Тып | воінскае фарміраванне |
50-ы асобны змешаны авіяцыйны полк — воінскае фарміраванне ВПС СССР.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Стварэнне 50-га асобнага змешанага авіяцыйнага палка, прадыктаванае рэаліямі Афганскай вайны, варта лічыць унікальным прэцэдэнтам у гісторыі ВПС СССР. Падобнага прэцэдэнту, калі ў адным авіяпалку былі сабраны 4 эскадрыллі з транспартных самалётаў, ударных і транспартных верталётаў, больш не маецца. Часць фарміравалася спецыяльна для Афганістана. У перыяд вядзення баявых дзеянняў загінула 132 ваеннаслужачых падраздзялення[1]
У лютым 1989 года полк выйшаў з «гарачай кропкі» на авіябазу Мары. Далей яго чакала Беларуская ваенная акруга. Новае месца дыслакацыі — аэрадром Ліпкі на ўскраіне Мінска. У 1994 годзе полк здабыў новае месца прапіскі — ваенны аэрапорт у г. п. Мачулішчы[1].
Сучаснасць
[правіць | правіць зыходнік]У 2010 годзе полк ператвораны ў 50-я змешаную авіябазу ВПС Беларусі.
Камандзіры
[правіць | правіць зыходнік]- Буднікаў Барыс Рыгоравіч
- Паўлаў Віталь Ягоравіч
- Акімаў Юрый Іванавіч
- Галаванаў Аляксандр Сяргеевіч
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б 50-я смешанная авиационная база формировалась специально для Афганистана. Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2014.