Ліпкі (аэрадром)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ліпкі
ІАТА: нямаІКАА: UMMI
Інфармацыя
Тып сумеснага базіравання
Краіна  Беларусь
Размяшчэнне Мінскі раён Мінскай вобласці
Дата адкрыцця 1980
Уладальнік МНС Рэспублікі Беларусь
Эксплуатант ДААРУ «Авіяцыя» МНС Рэспублікі Беларусь
Вышыня НУМ +231 м
Часавы пояс UTC+3
Час працы кругласутачна
Сайт caa.gov.by/ru/lipki-ru/
Карта
' (Мінск)
'
'
Размяшчэнне аэрадрома на карце Мінска
Узлётна-пасадачныя палосы
Нумар Памеры (м) Пакрыццё
01/19 750 × 40 бетонныя пліты

Лі́пкі (ICAO: UMMI) — аэрадром сумеснага базіравання, размешчаны ў Мінскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне Мінска, але за межамі гарадской рысы. Выкарыстоўваецца авіяцыяй МНС Рэспублікі Беларусь, мінскім парашутным клубам ДТСААФ и авіяцыяй агульнага прызначэння.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ваенны аэрадром Ліпкі быў адкрыты ў 1980 годзе. Першапачаткова на ім базіраваліся 66-я і 248-я асобныя змяшаныя авіяэскадрыллі. 66-я ЗАЭ мела два самалёты Ан-26, адзін Іл-22, а таксама верталёты: адзін Мі-26, адзін Мі-17, адзін Мі-6, два Мі-24ХР (хімічнай разведкі), восем транспартных Мі-8Т і адзін Мі-8ТП для перавозкі камандавання. У складзе 248-й АЗАЭ ляталі два Ан-12, восем Мі-8 і два Ту-134 у кампаноўцы «салон» для перавозкі камандавання Беларускай ваеннай акругай[1].

З распадам СССР аэрадром згубіў ваенную значнасць. У 1990-я гады частка паветраных судоў перабазіравалася на авіябазу ў Мачулішчах, частка была спісаная, частка перададзеная ў МНС. 21 жніўня 2002 года Міністэрства абароны РБ перадала аэрадром у распараджэнне МНС[2]. У 2016 годзе аэрадром выкарыстоўваўся для рэпетыцыі парада ў гонар дня незалежнасці[3].

У 2017 годзе была праведзена рэканструкцыя аэрадрома, у якую было ўкладзена каля 10 мільёнаў долараў. Была адноўлена ўзлётна-пасадачная паласа, усталявана светласігнальнае абсталяванне, якое дазваляе выконваць узлётна-пасадачныя аперацыі ў любы час сутак. З’явіліся новыя верталётныя пляцоўкі і рулёжныя дарожкі, аўтаматычная метэастанцыя, ангар з ацяпленнем. Былі збудаваны база для падрыхтоўкі спартоўцаў і ваенных лётчыкаў, авіямадэльная майстэрня і тры корды для правядзення спаборніцтваў па авіямадэльным спорце, інфраструктура для наведвальнікаў[4][5][6].

Улетку 2017 года ў Ліпкі пераехаў мінскі авіяцыйна-спартовы клуб ДТСААФ, які да гэтага базіраваўся на аэрадроме Баравая (гэты аэрадром у будучыні мае зачыніцца)[4]. Пасля прыняцця рашэння пра закрыццё аэрапорта Мінск-1 у Ліпкі адтуль перамясцілася частка авіяцыі агульнага прызначэння[7].

Тэхнічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Аэрадром мае клас E паводле класіфікацыі ІКАА і сертыфікаваны для прыёму самалётаў масай не болей за 5,7 тон і размахам крыла да 23,9 м і верталётаў з сертыфікацыйнай масай да 66 тон[8]. Фактычная даўжыня УПП складае 2200 метраў, аднак станам на 2020 год для ўзлётна-пасадачных аперацый выкарыстоўваецца яе адрэзак даўжынёй 750 метраў. Паласа абсталяваная для заходу на пасадку паводле ПВП у любы час сутак. На аэрадроме маецца некалькі верталётных пляцовак[8].

Па папярэдніх заяўках на аэрадроме можа ажыццяўляцца пашпартны і мытны кантроль[5]

Зноскі

  1. Липки. darriuss.livejournal.com (2 чэрвеня 2008).
  2. О передаче Министерством обороны Министерству по чрезвычайным ситуациям зданий и сооружений аэродрома "Липки", авиационной и специальной техники, оборудования и другого имущества. Busel.org. Праверана 6 ліпеня 2019.
  3. Independence Day army parade rehearsal | Belarus News | Belarusian news | Belarus today | news in Belarus | Minsk news(недаступная спасылка). BELTA. Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2019. Праверана 6 ліпеня 2019.
  4. а б Что будет с аэродромом Боровая после переезда ДОСААФ в Липки. Sputnik (25 ліпеня 2017).
  5. а б Инанец, Снежана. «Равных не будет в Европе». В Липках презентовали реконструированный аэродром(недаступная спасылка). Tut.by (24 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2020. Праверана 28 лютага 2020.
  6. Баранова, Елизавета. Аэродром «Липки» под Минском станет новым местом базирования малой авиации. Беларусь сегодня (25 ліпеня 2017).
  7. Ярошевич, Александр. Обновленный аэродром «Липки» может заменить закрытый «Минск-1»(недаступная спасылка). Naviny.by (24 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2019. Праверана 28 лютага 2020.
  8. а б Аэродром Липки(недаступная спасылка). Департамент по авиации Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2020. Праверана 28 лютага 2020.