50-я змешаная авіябаза
50-я змяшаная авіябаза | |
---|---|
![]() | |
Гады існавання | з 2010 |
Краіна |
![]() |
Падпарадкаванне | Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь |
Уваходзіць у | Заходняе аператыўнае камандаванне |
Тып | авіяцыйная база |
Дыслакацыя | Мачулішчы |
Знакі адрознення |
![]() |
50-я о́рдэна Чырво́най Зо́ркі змешаная авіяцы́йная ба́за — злучэнне ваенна паветраных сіл Рэспублікі Беларусь. Месца дыслакацыі — Мачулішчы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1980 годзе ў Чырчыку сфарміраваны 50-ы асобны змешаны авіяцыйны полк. Полк удзельнічаў у ваенных дзеяннях у Афганістане. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 сакавіка 1983 года 50-й азап за паспяховае выкананне заданняў па аказанні інтэрнацыянальнай дапамогі Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан і высокія паказчыкі ў баявой і палітычнай падрыхтоўцы быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
У Афганістане лётчыкамі палка было здзейснена 120 944 баявых вылетаў, у ходзе якіх знішчана каля тры з паловай тысячы душманаў, 298 апорных пунктаў, 236 лагераў мяцежнікаў і крэпасцяў, 160 агнявых кропак, 104 пазіцыі ДШК, 75 складоў са зброяй і боепрыпасамі, перавезена 90 тысяч тон грузаў, каля 700 тысяч чалавек.
Баявымі ордэнамі і медалямі ўзнагароджаны 4 133 ваеннаслужачых. Званне Героя Савецкага Саюза нададзена шасці ваеннаслужачым часці.
У лютым 1989 года 50-ы авіяполк у поўным складзе быў выведзены з тэрыторыі Афганістана, а ўжо ў мае на аэрадроме Ліпкі (Мінскі гарнізон) ён прыступіў да выканання задач баявой падрыхтоўкі ў мірных умовах.
У адпаведнасці з планам рэфармавання ВПС Рэспублікі Беларусь у маі 1994 года ўпраўленне, дзве авіяцыйныя эскадрыллі (на Ан-12, Ту-134, Іл-22, Ан-24, Ан-26) і ТЭЧ 50-га змешанага авіяцыйнага палка перебазавалі на аэрадром Мачулішчы. З ліпеня ў Мачулішчах пачалі перафарміраванне палка ў 50-ю авіяцыйную базу.
Авіябаза 26 сакавіка 1996 года перайменавана ў 50-ю транспартную авіяцыйную базу, а затым у 50-ю змешаную авіяцыйную базу.
На ўзбраенні базы Іл-76МД, Ан-26, Мі-8, Мі-24.
Беларусь ва ўварванні Расіі ва Украіну
[правіць | правіць зыходнік]26 лютага 2023 года на авіябазе выбухамі пашкоджаны расійскі ваенны самалёт і снегаўборачная тэхніка[1][2]. Паводле прарасіскіх тэлеграм-каналаў і Z-блогераў, самалёт ДРЛА А-50У (адзін з шасці на ўзбраенні ВПС Расіі тым часам) пашкоджаны атакай двух беспілотнікаў[3].
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- 50-Я СМЕШАННАЯ АВИАЦИОННАЯ БАЗА (руск.)(недаступная спасылка). Белорусская военная газета «Во славу Родины» (26 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2017.
- ↑ На аеродромі “Мачулищі” в Білорусі чули вибухи, пошкоджено літак РФ – ЗМІ (укр.). Українська правда. Праверана 12 красавіка 2025.
- ↑ Появилось видео атаки дрона-камикадзе на российский самолет А-50 в Беларуси (руск.) . enovosty.com (2 сакавіка 2023). Праверана 12 красавіка 2025.
- ↑ https://www.facebook.com/UNNews. Літак ДРЛО А-50У у Мачулищах був атакований двома дронами - Беларускі Гаюн | УНН (укр.). Українські Національні Новини (УНН) (26 лютага 2023). Праверана 12 красавіка 2025.