Дон Карлас (опера)
Дон Карлас | |
---|---|
фр.: Don Carlos[1] італ.: Don Carlo[1][1] | |
Кампазітар | |
Лібрэтыст | Joseph Méry[d][1][1][…] і Camille du Locle[d][1][1][…] |
Мова лібрэта | французская[2] і італьянская мова |
Крыніца сюжэту | Дон Карлас (п’еса) |
Жанр | grand opera[d], опера[1][1][…] |
Дзеяў | 5[1][1] |
Год стварэння | 1865—1867[1] |
Першая пастаноўка | 11 сакавіка 1867[1], 10 студзеня 1884[1] і 27 кастрычніка 1867[1] |
Месца першай пастаноўкі | Дзяржаўная парыжская опера[1], Парыж, Teatro Comunale[d][1] і Ла Скала[1] |
Працягласць (прыбл.) |
3,5 гадзіна і 3 гадзіна |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Дон Карлас» (фр.: Don Carlos, італ.: Don Carlo) — «вялікая» опера Джузэпэ Вердзі ў пяці дзеях, упершыню пастаўлена Парыжскай операй 11 сакавіка 1867 года. Лібрэта на французскай мове напісана Камілам дэ Локлем і Жазефам Меры па матывах аднайменнай драмы Шылера (ням.: Don Karlos, Infant von Spanien). Аднак асновай для аднаго з актаў — сцэна ў Фантэбло — паслужыла іншая навела на той жа сюжэт: «Філіп Другі, кароль Іспаніі» (Philippe II, Roi d’Espagne), аўтарам якой быў французскі драматург Эжэн Кармон.
Поўная версія оперы ў пяці дзеях з балетам ідзе каля чатырох гадзін і з’яўляецца найбольш працяглай операй Вердзі; пры жыцці кампазітара і пасля яго смерці з’явіліся шматлікія, больш кароткія рэдакцыі. За межамі Францыі опера, як правіла, выконваецца на італьянскай мове ў перакладзе дэ Лазье.
«Дон Карлас» Вердзі — пятая па ліку опера пад гэтай назвай пасля твораў Майкла Коста (1844), Паскуале Бона (1847), Антоніа Буццола (1850) і Вінчэнца Маскуцца (1862).