Перайсці да зместу

Казялец ядавіты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 05:16, 8 красавіка 2024, аўтар VladimirZhV (размовы | уклад) (дапаўненне, вікіфікацыя, афармленне)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Казялец ядавіты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ranunculus sceleratus L., 1753

Сінонімы
  • Ranunculus sceleratus var. multifidus Nutt.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18576
NCBI  147635
EOL  473809
IPNI  713776-1
TPL  kew-2526806

Казялец ядавіты[1] (Ranunculus sceleratus) — кветкавая расліна; від роду Казялец (Ranunculus) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae). Вельмі атрутны.

Казялец ядавіты, нарыўнік[2], шчыпер[3][4].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Аднагадовая або двухгадовая травяністая расліна. Сцябло 10—70 см вышынёй, прамое, полае, галінастае.

Лісце бліскучае, злёгку мясістае, падзеленае на тры круглявыя або яйкападобныя долі.

Кветкі дробныя, светла-жоўтыя, 7-10 мм у дыяметры. Чашалісцікаў пяць, залаціста-жоўтых пялёсткаў пяць. Формула кветкі: .

Плодзікі з амаль прамым носікам.

Цвіце ў канцы вясны і летам.

Месцапражыванне

[правіць | правіць зыходнік]

Звычайная расліна глейкіх месцаў, канаў, берагоў вадаёмаў, забалочаных і поймавых лясоў, як пустазелле на палях, у парках, садах і агародах. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна, гіграфіт і эўтроф (нітрафіл)[5].

  яшчэ 9 сямействаў (па Сістэме APG II), у тым ліку Макавыя   яшчэ каля 400 відаў
       
  парадак Казяльцовакветныя     род Казялец    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Казяльцовыя     від Казялец ядавіты
           
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 50 родаў  
     
  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 109. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.
  3. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  5. Лютик ядовитый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)