Acta Baltico-Slavica
Acta Baltico-Slavica | |
---|---|
Арыгінальная назва |
Acta Baltico-Slavica лац.: Acta Baltico-Slavica Acta Baltico-Slavica[1] |
Тып | перыядычнае выданне[d], акадэмічны часопіс[d] і часопіс адкрытага доступу[d] |
Уладальнік | Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук[2] |
Выдавец | Інстытут славістыкі Полькай акадэміі навук |
Краіна |
![]() |
Рэдактар | Ежы Антаневіч |
Заснавана | 1964 |
Мова | польская |
Перыядычнасць | штогод |
Тыраж | |
ISSN | 0065-1044 |
Вэб-сайт |
ispan.waw.pl/content/vie… ispan.waw.pl/journals/in… |
Acta Baltico-Slavica (бел.: Балта-славянскія акты) — штогоднік Інстытута славістыкі Полькай акадэміі навук. Выходзіць з 1964 года. Станам на 2021 год выйшла 45 тамоў.
З 1964 да 1977 года выходзіў у Беластоку, як орган Беластоцкага навуковага таварыства. У 1977—1992 гадах выходзіў ва Уроцлаве пад грыфам Асалінеума, з 1992 года штогоднік выходзіць у Варшаве.
Пад рэдакцыяй Ежы Антаневіча штогоднік спецыялізаваўся па праблемах гісторыі, археалогіі, этнаграфіі і мовазнаўства, матэрыялы друкаваліся на польскай, рускай, англійскай, французскай мовах. Пры рэдактарстве Ірыды Грэк-Пабісавай штогоднік публікуе працы, прысвечаныя палітычным, сацыяльным, эканамічным, культурным і моўным адносінам паміж прыбалтыйскімі і славянскімі народамі ў мінулым і цяпер.
Рэдактары[правіць | правіць зыходнік]
- Ежы Антаневіч (1964—1970)
- Ян Сафарэвіч (1976—1992)
- Ірыда Грэк-Пабісава (з 1992)
Зноскі
- ↑ The ISSN portal — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0065-1044
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Штыхаў, Г. В. «Акта Балтыка-Славіка» / Г. В. Штыхаў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 26. — ISBN 978-985-11-0353-5.
- Штыхаў, Г. В. «Акта Балтыка-Славіка» / Г. В. Штыхаў // Археалогія і нумізматыка Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 31—32. — ISBN 5-85700-077-7.