Званок (расліна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Adenophora)
Званок

Adenophora pereskiaefolia.
Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Adenophora Fisch.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  82270
EOL  2895763
GRIN  g:200
IPNI  5613-1

Званок[3] (Adenophora) — род кветкавых раслін сямейства званочкавыя (Campanulaceae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя травяністая расліны з доўгім вертыкальным карэнішчам і прамастойным простым ці галінастым густааблісцелым сцяблом вышынёю да 120 см. Лісце амаль сядзячае, чаргаванае, зубчастае, падоўжана-авальнае і ланцэтнае. Кветкі званочкавыя, светла-блакітныя, светла-ліловыя або белыя, дробныя, паніклыя, у пірамідальных гронкападобных ці мяцёлчатых суквеццях. Плод — павіслая адваротна-грушападобная каробачка.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Адрозніваецца каля 70 відаў. Прадстаўнікі роду сустракаюцца ў халодных і ўмераных раёнах Еўразіі, вялікая частка відаў расце ва Усходняй Азіі. На Беларусі як дзікарослы від трапляецца званок лілеялісты.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавыя, дэкаратыўныя і меданосныя расліны.

Карані званку ліліялістага прымяняюцца ва ўсходняй медыцыне пры лячэнні лёгачных захворванняў. Сапаніны, што ўтрымоўваюцца ў каранях, валодаюць супрацьгрыбковымі і антыбактэрыйнымі ўласцівасцямі, поліцукрыды — супрацьязвенным, ранагаючым, супрацьзапаленчым дзеяннем, удзельнічаюць у рэгуляцыі імунітэту, павышаюць ўстойлівасць да ўзбуджальнікаў інфекцыйных захворванняў, спрыяюць лепшаму засваенню кальцыю, жалеза і фосфару.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Паводле даных сайта Каралеўскіх батанічных садоў К’ю род налічвае 70 відаў[4], а паводле базы даных The Plant List — 62 віды[5]:, некаторыя з іх:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 9. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Species of Adenophora (англ.) (лац.) (Праверана 15 снежня 2010)
  5. Adenophora (англ.). The Plant List. Version 1.1. (21 красавіка 2013). Праверана 1 студзеня 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]