Дзядкі валасістыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Agrimonia pilosa)
Дзядкі валасістыя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Agrimonia pilosa Ledeb., 1823


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  74656
EOL  631722
GRIN  t:413505
IPNI  720300-1
TPL  rjp-8068

Дзядкі́ валасістыя[3][4] (Agrimonia pilosa) — від кветкавых раслін роду Дзядкі (Agrimonia) сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 50—150 см з тонкім сцяблом, разам з чаранкамі лісця ўкрытым доўгімі валаскамі. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы, няпарнаперыстае, складзенае з 5—7(9)[4] лісцікаў рамбічнай формы, з зубчастым краем і апушанай мяккімі валаскамі паверхняй.

Кветкі бледна-жоўтага колеру, з пяццю[5] пялёсткамі, сабраныя ў коласападобнае суквецце. Плод — арэшак з прыўзнятымі шыпікамі, якія сыходзяцца ўверсе конусам.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана ва ўмераных і трапічных зонах Еўразіі[6]. Расце па берагах рэк і ручаёў, у хмызняках, на ўзлесках і палянах драбналістых лясоў, на лугах. Мезафіт і эўтроф[5]. Добра пераносіць недахоп асвятлення[5]. Цвіце ў чэрвеніліпені[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 9. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  5. а б в Репешок волосистый — Agrimonia pilosa: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  6. Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]