Бакаплавы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Amphipoda)
Бакаплавы

Hyperia macrocephala
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Amphipoda Latreille, 1817

Падатрады[1]

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  93294
NCBI  6821
EOL  1158
FW  22819

Бакаплавы, таксама Разнаногія[2] (Amphipoda) — атрад ракападобных.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Цела даўжынёй 0,3—25 см, сціснутае з бакоў, сегментаванае, бясколернае, жаўтаватае, зеленаватае, сіняе, чырвонае, стракатае. Ёсць 1—2 пары грудных сегментаў, якія зрастаюцца з галавой. Вочы фасетачныя. Ногі грудных сегментаў розныя (адсюль адна з назваў атрада), першая пара з падклюшняй, некаторыя з кручкамі і амаль усе з лісцепадобнымі жабернымі пласцінкамі, ногі брушных сегментаў — плавальныя і скакальныя.

Гэтыя дробныя рачкі, для якіх характэрна адсутнасць карапакса, маюць 7 пар грудных і 6 пар брушных ног.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Вядома каля 9000 відаў бакаплаваў. Распаўсюджаныя па ўсім свеце. Пашыраны ў марскіх і прэсных вадаёмах, некаторыя ў вільготнай глебе.

Аб'екты акліматызацыі і аквакультуры.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Усёедныя, ёсць драпежнікі.

Раздзельнаполыя. Яйцы выношваюць у вывадкавай камеры. Размнажаюцца найбольш у асенне-зімовы перыяд. Развіццё прамое, без метамарфозы. Працягласць жыцця — 1—6 гадоў.

Корм для рыб і птушак.

Зноскі

  1. Атрад Бакаплавы у Сусветным рэестры марскіх відаў (World Register of Marine Species) (англ.)
  2. Напісанне Бакаплавы, Разнаногія у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.2. Мн., 1996, С.229

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]