Asguard

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

«Asguard» (Асгард) — гурт з Беларусі, які грае ў стылі меладычны дэз-метал.

Asguard
Жанры меладычны дэз-метал
Гады 19962009
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Мінск
Іншая назва Ancient Castle
Мова песень ангельская
Лэйблы «Fatal Ecstasy Production»
«Bloodheart Prod»
«Devil Doll Records/This Dark Reign»
«This Dark Reign Rec.»
«Go-Records»
Склад

Афончанка Аляксандр

Цэлабенак Андрэй
Маслакоў Алег
Цэлабенак «Dead» Сяргей
Капычка Міхась
Былыя
ўдзельнікі
Grond (ударныя)
Divine Skald (гітара)
Burglar (ударныя)
A\Vesh (гітара)
infestum.com

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Аляксандр Афончанка і Андрэй Цэлабенак заснавалі гурт пад назвай «Ancient Castle» увосень 1996 г. Сваё першае дэма, «In The Darkness Of The Night», яны запісалі ўжо пад імем «Asguard» улетку 1997 г., а ў 1998 яно было выдадзена беларускім андэрграўнд-лэйблам «Fatal Ecstasy Production». Гурт выступае на шматлікіх канцэртах, разам з такімі суполкамі, як «Sanatorium», «Neglected Fields», «Rossomahaar», «Mental Home» і інш.

Матэрыял для наступнага прома-альбома «Summis Desiderantess Effectibus» запісваецца ўвосень 1999 г. і ў 2000-м выдаецца на ўкраінскім лэйбле «Bloodheart Prod». Пасля запісу альбома гурт адыгрывае шэраг буйных канцэртаў і ўдзельнічае ў турах з «Sanatorium», польскімі «Hate» і «Nomad». У 2001 адбываецца міні-тур з «Behemoth», гурт выступае на канцэртах разам са знакамітымі «Dementor» і «Vader».

Альбом «Black FireLand» запісваецца гуртам узімку 2001 года, аднак у сілу рознагалоссяў з лэйблам яго выпуск адкладаецца. Пасля чарговай серыі канцэртаў (у тым ліку з «Sinister) група касуе дамову з «Fatal Ecstasy Prod», а ў 2002 падпісвае кантракт на 3 альбома з каліфарнійскім лэйблам «Devil Doll Records/This Dark Reign», на якім і выходзіць «Black FireLand». У вядучых сусветных часопісах («Revolver», «Terrorizer», «Kerrang») альбом атрымлівае высокія адзнакі, і трапляе ў топ 20 у чартах амерыканскіх радыёстанцый. На тэрыторыі Беларусі і СНД альбом выходзіць на лэйбле More Hate Prod.

У 2004 годзе група перавыдае свае першыя працы ў альбоме «Wikka», для выпуску якога дадаткова запісваюцца бонус-трэкі (напрыклад, кавер на песню «Leather Rebel» «Judas Priest»). Па апытаннях «Музычнага часопіса» «Asguard» атрымлівае статус гурту года ў Беларусі.

Услед за гэтым пачынаецца запіс новага матэрыялу для канцэптуальнага альбома «Dreamslave» у студыі беларускай абласной філармоніі, у працы над якім задзейнічаецца жывая секцыя струнных і духавых прылад Акадэміі музыкі. Канчатковым гучаннем альбома займаўся Lazar з «Rossomahaar». Альбом выдаецца ў 2005 і атрымлівае станоўчыя водгукі і зноў займае першыя шэрагі ў амерыканскіх метал хіт-парадах.

Пасля канцэртнага тура ў падтрымку выпушчанага альбома група бярэцца за запіс яго працягу, аднак запіс перарываецца чарговым турам. Аднак затым у сілу шэрагу акалічнасцяў група спыняе сваю дзейнасць.

Праз год удзельнікі групы знаходзяць у сабе сілы для працягу сваёй дзейнасці, але вырашаюць гуляць у іншым стылі і гучанні. Для падтрымання атмасферы папярэдняга альбома група захоўвае частку песень старога ўзору, а астатні матэрыял перапісвае нанова. Над гучаннем альбома працуе Goran Finnberg «The Mastering Room AB», вядомы сваімі працамі з «In Flames» і «Dark Tranquillity». Новы стыль музыкі характарызуюць як «Hybrid Metal».

Альбом выдаецца ў жніўні 2007 года лэйблам «This Dark Reign Rec.» для тэрыторыі Амерыкі, і «Go-Records» для тэрыторыі Беларусі. На тэрыторыі Еўропы і СНД дыстрыбутарам выступіў «Possession productions». Таксама «Metalism records» выпускае digipack-версія альбома, у якое апроч непасрэдна альбома ўключаны DVD з канцэртнымі выступамі гурта.

У жніўні 2009 года гуртраспаўся.[1]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

  • Афончанка Аляксандр — вакал, бас
  • Цэлабенак Андрэй — гітара
  • Маслакоў Алег — гітара
  • Цэлабенак «Dead» Сяргей — ударныя
  • Капычка Міхась — клавішы

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі