Аспергіл

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Aspergillus)
Jump to navigation Jump to search
Аспергіл
Aspergillus niger Micrograph.jpg
Аспергіл чорны (Aspergillus niger)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aspergillus

Тыпавы від
Aspergillus glaucus (L.) Link 1809
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  5052
EOL  16436
MB  7248
FW  229068

Аспергі́л, палівачкавы грыб, касматая галава (Aspergillus) — род недасканалых грыбоў сямейства Trichocomaceae.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Калоніі аспергіла — налёты плесні роэнага колеру, часцей блакітна-зялёнага і чорнага. Вегетатыўнае цела — шматклетачны, галінасты, бясколерны, светлаафарбаваны або бледна-карычневы міцэлій унутры субстрату. Іншы раз з клетак міцэлію ўтвараюцца склероцыі. Канідыяносцы аднаклетачныя ці з папярочнымі перагародкамі, розных памераў, галоўчатаўздутыя, са стэрыгмамі. Канідыі розных колеру, формы, памераў, гладкія, шурпатыя ці шыпаватыя, у простых ланцужках на вяршыні кожнай стэрыгмы, складаюць радыяльную галоўку або калонку. Некаторым відам уласціва сумчатая стадыя споранашэння, якая належыпь да відаў парадку эўрацыяльных. Пладовыя целы (клейстатэцыі) шарападобныя, танкасценныя, звычайна светлага колеру. Сумкі акруглыя або эліптычныя. Сумкаспоры больш-менш дыскападобныя.

Аптымальная тэмпература для развіцця большасці відаў і рас аспергіла вышэй 30 °С і нярэдка каля 38 °С.

Экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Большасць — сапратрофы. Развіваюцца ў глебе, на розных субстратах, асабліва на раслінных прадуктах. Некаторыя віды — паразіты чалавека, жывёл і раслін, узбуджальнікі аспергілёзу.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Вядома каля 100 відаў пашыраных па ўсім зямным шары[1].

Некаторыя віды:

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Аляксеева Т. Аспергіл // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. Т. 1. — Мн.: БелСЭ, 1983.