Atypus affinis

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Atypus affinis
Atypus affinis.jpg
Atypus affinis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Atypus affinis Eichwald, 1830

Арэал

выява

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  852545
NCBI  1046760
EOL  732416

Atypus affinis — від мігаламорфных павукоў з сямейства Atypidae, распаўсюджаны ў Еўропе і Паўночнай Афрыцы.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Афарбоўка цела Atypis affinis аднакаляровая чорная ці карычневая. Даўжыня цела самцоў складае ад 7 да 9 мм, самак — ад 10 да 15 мм[1].

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Вобласць распаўсюджання ахоплівае тэррыторыю Еўропы ад Партугаліі да Украіны і ад Швецыі да Грэцыі, а таксама Паўночную Афрыку і Каўказ. Сустракаецца таксама і ў Беларусі. У Вялікабрытаніі гэта адзіны від рода Atypis.

Вобраз жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Натуральнае асяроддзе пражывання віду — гэта часцей за ўсё схілы скалаў у сухіх сасновых лясах ці пустэчы. Лоўчая трубка даўжынёй прыкладна ад 13 да 17 см, падземная частка жылой нары даўжынёй ад 20 да 42 см[2].

Размнажэнне[правіць | правіць зыходнік]

Сезон размнажэння надыходзіць восенню. Самец накіроўваецца на пошукі жылой нары самкі, і потым яны сумесна жывуць там да таго часу, пакуль самец неўзабаве пасля спароўвання не памрэ. У кокане ад 30 да 160 яек. Дзіцяняты з’яўляюцца на свет наступным летам. Прыкладна ва ўзросце 4-х гадоў робяцца палаваспелымі. Працягласць жыцця самак складае каля 8 гадоў.

Зноскі