Bałamut
Выгляд
| Bałamut | |
|---|---|
| | |
| Арыгінальная назва |
польск.: Bałamut |
| Тып | перыядычнае выданне[d] |
| Заснавальнік | Адам Рагальскі |
| Выдавец | Адам Рагальскі |
| Краіна | Расійская імперыя |
| Рэдактар |
Адам Рагальскі Міхаіл Канарскі Эдвард Масальскі Восіп Сянкоўскі |
| Заснавана | 1830 |
| Спыненне публікацый | 1836 |
| Тэматыка | гумарыстычная |
| Мова | польская |
| Перыядычнасць | штотыднёвік |
| Галоўны офіс | Санкт-Пецярбург |
«Bałamut» (бел.: Баламу́т) — гумарыстычны штотыднёвік на польскай мове, які выдаваўся ў Санкт-Пецярбургу ў 1830—1836[1] гадах.
У 1830—1831 выходзіў пад назвай «Bałamut petersburski», рэдактарам і выдаўцом быў Адам Рагальскі. У далейшым тыднёвік рэдагавалі Міхаіл Канарскі, Эдвард Масальскі, Восіп Сянкоўскі, у ім супрацоўнічалі Фадзей Булгарын, Язэп Крашэўскі (пад псеўданімам Kleofas Fakund Pasternak), Станіслаў Мараўскі. Па форме і зместу «Баламут» вельмі нагадваў віленскую сатырычную газету «Wiadomości Brukowe».
У «Баламуце» былі апублікаваны некалькі перакладаў басняў Івана Крылова, фрагменты твораў Аляксандра Грыбаедава, Дзмітрыя Бегічава, Міхаіла Загоскіна.
Зноскі
- ↑ 965000 (Fullcard) (руск.). Руская нацыянальная бібліятэка. Праверана 3 сакавіка 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Mieczysław Inglot. Bałamut petersburski 1830-1836: zarys monografii czasopisma. — Wrocław: IPUW, 1962. — 104 с. — (Acta Universitatis Wratislaviensis. Prace Literackie).