Баранавіцкая газета
| «Баранавіцкая газета» | |
|---|---|
| Тып | газета |
| Краіна | |
| Заснавана | 22 ліпеня 1941 |
| Спыненне публікацый | 24 чэрвеня 1944 |
| Мова | беларуская |
| Галоўны офіс | |
«Баранавіцкая газета», таксама «Baranavickaja hazeta» (1942), «Пагоня» (вясна-лета 1944) — беларуская газета, якая выдавалася пад нямецкай акупацыяй. Выходзіла з 22 ліпеня 1941 да 24 чэрвеня 1944 ў горадзе Баранавічы на беларускай мове лацініцай, з чэрвеня 1943 г. — кірыліцай. Падтрымлівала палітыку германскіх акупацыйных улад.
Выходзіла 2 разы на тыдзень. У 1941 г. выдавалася пад назвай «Baranowitscher Zeitung» («Баранавіцкая газета») і публікавала матэрыялы на нямецкай, польскай і беларускай мовах. З 8 студзеня 1944 г. называлася «Пагоня». Друкавала інфармацыю і каментарыі падзей на франтах, распараджэнні акупацыйныйх улад, антысавецкую публіцыстыку, нарысы па гісторыі Беларусі, прозу і паэзію беларускіх аўтараў, інфармацыю аб дзейнасці мясцовых аддзяленняў Беларускай народнай самапомачы і іншае. Выйшла 313 нумароў.
Змяшчала артыкулы пра нацыянальна-культурныя адносіны і педагагічныя мерапрыемствы ва ўмовах акупацыі, правінцыяльнае жыццё ў гарадах Баранавічы, Слонім, Стоўбцы і іх наваколлі. На старонках «Баранавіцкай газэты» былі надрукаваны ўрыўкі «З гісторыі Крыўі — Беларусі» Я. Станкевіча, нарысы пра Ф. Скарыну, М. Сматрыцкага, А. Гурыновіча, празаічныя і вершаваныя творы М. Лагады, Я. Пушчы, А. Жвіра і іншых, антысавецкая публіцыстыка. Большасць матэрыялаў газеты не была падпісана.
Рэдактары: К. Берэнд, А. Бурскі, Л. Гарошка, Б. Шышко.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Баранавіцкая газета // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.2. — Мн. : БелЭн, 1993.
- Библиография оккупационных периодических изданий, выходивших на территории Белоруссии в 1941—1944 гг. / Автор-составитель С. В. Жумарь; Белорусский научно-исследовательский центр документоведения, археографии и архивного дела. Мн.: БелНИЦДААД, 1995. — 48 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «БАРАНАВІЦКАЯ ГАЗЭТА» на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларуская энцыклапедыя»