Адрозніваецца 6 відаў (па іншых звестках 15). Пашыраны ў Заходняй Еўропе, Міжземнамор’і, Заходняй Азіі, Індыі, вырошчваюць таксама ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Паўночнай Афрыцы, Аўстраліі. У культуры буракі звычайныя караняплодныя, да якіх належаць групы разнавіднасцей цукровых, сталовых і кармавых буракоў.
Пачалі спажываць карані буракоў у III—I ст. да н.э. У канцы XII ст. з’явіліся ў культуры кармавыя формы, у XVIII—XIX ст. — цукровыя. На Беларусі буракі ў культуры з 1830-х гадоў. На бураках паразітуе бураковая нематода (Heterodera schachtii).
Зноскі
↑У многіх класіфікацыях Лебядовыя разглядаюцца як самастойнае сямейства. Сістэмы класіфікацыі APG, заснаваныя на малекулярным аналізе ДНК, уключаюць яго ў склад сямейства Аксамітнікавыя.