Бігноніевыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Bignoniaceae)
Перайсці да: рух, знайсці
Бігноніевыя
Bignonia capreolata.jpg
Bignonia capreolata L. на ствале хвоі (Pinus sp.)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bignoniaceae Juss. (1789), nom. cons.

Сінонімы
Тыпавы род
Трыбы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   34305
NCBI   24079
EOL   4421
GRIN   f:147
IPNI   30000204-2
FW   53856

Бігноніевыя (Bignoniaceae) — сямейства двухдольных раслін — дрэў, кустоў, ліян, рэдка траў, якія растуць пераважна ў тропіках.

Мае блізкае сваяцтва з сямействам залознікавых; іх розніца вызначаецца наяўнасцю эндасперма і марфалогіяй завязі і насення. Аднак некаторыя роды раслін — такія як Paulownia, GibsoniothamnusSynapsis і Schlegelia перыядычна адносяць то да аднаго сямейства, то да іншага.

Сямейства налічвае больш 850 розных відаў раслін, разбітых прыкладна на 100 родаў.

Біялагічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Лісце часцей усяго супратыўнае, радзей мутоўчатае, яшчэ радзей чарговае ці валасніковістае; пальчата-, перыстаскладанае, радзей простае, заўжды без прылісткаў. У некаторых відаў лісты могуць быць вельмі буйныя, больш метра ў даўжыню. У ліян адзін ці некалькі крайніх лісточкаў могуць прымаць форму вусікаў.

Суквецце верхавіннае, пазухавае  альбо развіваецца прама на ствале або галінах дрэва (каўліфларыя); па форме мяцёлкавае, гронкападобнае або сабрана ў шчыток. Ложа кветкі звычайна чашападобная, са зрослымі чашалісцікамі. Вяночак зрослапялёсткавы; варонкападобны, званочкавы, часам трубчасты; мае 5 звычайна накладзеных адзін на аднаго пялёсткаў. Чатыры (радзей ад двух да пяці) добра развітыя тычынкі размешчаны ў трубцы венчыка. Акрамя таго, звычайна маецца яшчэ адна, бясплодная (стамінодый), тычынка. Пылавік часцей за ўсё мае два гнязда (радзей-адно). Завязь верхняя, як правіла мае два гнязда (радзей-адно), з шматлікімі анатропнымі семязачаткамі. Кветкі абодваполыя і зігаморфныя. Плод — звычайна каробачка, якая раскрываецца двума створкамі ўздоўж або папярок швоў; радзей ягада або гарлянка. Насенне без эндасперма, больш-менш пляскатыя, як правіла маюць перапонкавае крыло.

Роды[правіць | правіць зыходнік]

Сямейства ўключае 97 родаў[3]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Паводле сайта GRIN (гл. картку арганізму).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бигнониацеи // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
  • Цвелёв Н. Н. Семейство Бигнониевые (Bignoniaceae) // Жизнь растений. В 6-ти т. / Гл. ред. и ред. тома А. Л. Тахтаджян — М.: Просвещение, 1981. — Т. 5 (2). Цветковые растения. Двудольные. — С. 427—431. — 511 с. — 300 000 экз.