Blizzard Entertainment
| Blizzard Entertainment | |
|---|---|
| | |
| | |
| Тып | Даччынае таварыства |
| Заснаванне |
1991 як Silicon & Synapse 1994 як Chaos Studios 1994 як Blizzard Entertainment |
| Заснавальнікі | Michael Morhaime[d][2] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне |
|
| Адрас | |
| Ключавыя постаці |
Майк Морхейм (прэзідэнт і сузаснавальнік) Фрэнк Пірс (віцэ-прэзідэнт і сузаснавальнік) Роб Парда (віцэ-прэзідэнт) Крыс Метцэн (віцэ-прэзідэнт творчага аддзела распрацоўкі) Ален Адам (былы прэзідэнт і сузаснавальнік) |
| Галіна | Індустрыя камп'ютарных гульняў |
| Прадукцыя |
Серыя Warcraft Серыя StarCraft Серыя Diablo (поўны спіс у артыкуле) |
| Колькасць супрацоўнікаў | Больш 4 600 (на 2009 год)[1] |
| Матчына кампанія | Activision Blizzard |
| Сайт | Blizzard.com |
Blizzard Entertainment — амерыканскі распрацоўшчык і выдавец камп’ютарных гульняў, які з’яўляецца падраздзяленнем выдавецтва Activision Blizzard, што з’явіўся ў выніку зліцця Vivendi Games з Activision[3]. Пасля выпуску Warcraft у 1994 годзе, студыя Blizzard стала адной з самых паспяховых ва ўсім свеце. Штаб-кватэра кампаніі размешчана ў горадзе Ірвайн, штат Каліфорнія. У гісторыі кампаніі былі выпадкі, калі выхад гульняў вельмі зацягваўся з-за таго, што распрацоўшчыкі, жадаючы палепшыць якасць гульні, працягвалі яе дапрацоўку і тэсціраванне[4]. Аднак Blizzard мае рэпутацыю распрацоўшчыка класічных гульняў, якія прадаюцца на працягу многіх гадоў пасля рэлізу. Кожная гульня кампаніі, пачынаючы з Warcraft, становіцца бестселерам.
Кампанія заснавана ў 1991 годзе.
З 2005 года Blizzard у Каліфорніі праводзіць штогадовую выстаўку BlizzCon, на якой традыцыйна анансуюцца новыя гульні і дапаўненні.[5][6]
Гульні
[правіць | правіць зыходнік]- The Lord of the Rings (1991; порт для Amiga) — RPG
- Battle Chess II: Chinese Chess (1991; порт для Amiga) — сімулятар Xiangqi
- The Lost Vikings (1992) — платформер
- Rock N' Roll Racing (1993) — аркадныя аўтагонкі
- Blackthorne (1994) — фэнтэзійны платформер
- The Death and Return of Superman (1994) — гульня ў жанры «збі іх усіх»
- Warcraft: Orcs & Humans (1994) — RTS у стылі фэнтэзі
- Justice League Task Force (1995) — файтынг
- The Lost Vikings II (1995) — платформер
- Warcraft II: Tides of Darkness (1995) — RTS у стылі фэнтэзі
- Diablo (1996) — Action-RPG
- StarCraft (1998) — RTS
- Diablo II (2000) — Action-RPG
- Warcraft III: Reign of Chaos (2002) — RTS
- World of Warcraft (2004) — MMORPG па сусвету Warcraft
- StarCraft II: Wings of Liberty (2010).
- Diablo III (Дата выхаду: Еўрапейская версія — 15 мая 2012).
Сярод вядомых абвешчаных, але нявыпушчаных гульняў можна адзначыць:
- Warcraft Adventures: Lord of the Clans (адменена 22 мая 1998 года).
- StarCraft: Ghost (адкладзена на нявызначаны тэрмін).
- StarCraft II: Heart of the Swarm (дата выхаду не абвешчана) — дадатак да StarCraft II: Wings of Liberty, па паведамленнях ад супрацоўнікаў Blizzard — праз 18 месяцаў пасля Wings of Liberty (28 студзеня 2012).
- StarCraft II: Legacy of the Void (дата выхаду не абвешчана) — дадатак да StarCraft II: Wings of Liberty па паведамленнях ад супрацоўнікаў Blizzard — праз 36 месяцаў пасля Wings of Liberty (28 ліпеня 2013).
- World of Warcraft: Mists of Pandaria (2012) — дадатак
- Titan — MMOG гульня, якая планавалася да выхаду ў чацвёртым квартале 2013 года[7][8].
Blizzard Entertainment абвясціла пра тое, што яна будзе прадзюсаваць фільм у жанры баевіка, які будзе здымацца на аснове міфалогіі Warcraft[9]. Фільм выйшаў у 2016 годзе.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- BlizzCon
- Blizzard North
- Stratagus — былая FreeCraft
Зноскі
- ↑ GDC Austin: An Inside Look At The Universe Of Warcraft (англ.)(недаступная спасылка) (16 красавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2016. Праверана 7.12.2011.
- ↑ Blizzard Entertainment // Encyclopædia Britannica Праверана 3 жніўня 2021.
- ↑ VIVENDI AND ACTIVISION TO CREATE ACTIVISION BLIZZARD – World's Largest, Most Profitable Pure-Play Video Game Publisher (Press release). Activision, Vivendi. 2007-12-02. Праверана 2007-12-02.
- ↑ GamePro Q&A: Blizzard's Jeff Kaplan on The Burning Crusade(недаступная спасылка). GamePro (29 жніўня 2006). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2012. Праверана 08.06.2007.
- ↑ BlizzCon 2015 — два дня одной мультивселенной. Репортаж. 3DNews - Daily Digital Digest(руск.). Праверана 2018-02-25.
- ↑ BlizzCon 2016 пройдёт с 4 по 5 ноября (руск.). www.cybersport.ru. Праверана 25 лютага 2018.
- ↑ Blizzard GM leaves company after game roadmap and user data leak
- ↑ Тытан даўно ў працы Архівавана 22 жніўня 2012.
- ↑ Прэс-рэліз на сайце Blizzard Entertainment пра фільм па Warcraft(недаступная спасылка) (9 мая 2006). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2006. Праверана 31 жніўня 2006.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Blizzard (англ.)
- Сервер Battle.Net (англ.)
