Diablo III

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Diablo III

Diablo III cover.jpg
Вокладка гульні «Diablo III»

Распрацоўнік Blizzard Entertainment
Выдавец Activision Blizzard
Лакалізатар Blizzard Entertainment
Частка серыі Diablo
Дата выпуску Планета Зямля15 мая 2012[1]
Версія 1.0.2
Жанры Action/RPG, hack and slash, dungeon crawl
Узроставыя
рэйтынгі
BBFC: 15[2]
ESRB: M[3]
USK: 16
Платформы Windows[4], Mac OS X[4]
Гульнявы рухавік уласны
Рэжымы гульні Аднакарыстальніцкі (Battle.net), шматкарыстальніцкі (Battle.net)
Носьбіт DVD[5]
Кіраванне Клавіятура, мыш
Сайт Афіцыйны сайт

Diablo III — камп'ютарная гульня жанру Action/RPG, распрацаваная кампаніяй Blizzard Entertainment для платформ Microsoft Windows і Mac OS X[4]; плануецца таксама выпуск гульні для кансоляў[6]. Гульня ўтрымлівае таксама элементы жанраў hack and slash і dungeon crawl.

Гульня з’яўляецца часткай серыі гульняў Diablo і прамым працягам Diablo II. Дзеянне гульні, як і ў папярэдніх частках серыі, адбываецца ў свеце цёмнага фэнтэзі, так званым Санктуарыі[7] (англ.: Sanctuary — свяцілішча, сховішча), а падзеі развіваюцца вакол барацьбы арміі Нябёсаў з арміямі Пекла за свет Санктуарыя. Персанажы ігракоў не з’яўляюцца прамымі паслядоўнікамі гэтых фракцый, аднак імкнуцца да сіл Нябёсаў, бо арміі Пекла імкнуцца заняволіць і разбурыць Санктуарый — іх родны свет.

Гульня была анансавана на выстаўцы Blizzard Entertainment Worldwide Invitational у Парыжы 28 чэрвеня 2008 года[8], бэта-тэсціраванне было завершана 1 мая 2012 года[9].

15 мая 2012 года выйшла англамоўная версія, а 7 чэрвеня 2012 года — рускамоўная версія гульні[10]. 1,2 млн удзельнікаў акцыі з гадавой падпіскай на World of Warcraft атрымалі ключы і змаглі пачаць гуляць з 15 мая. За першыя 24 гадзіны продажаў Diablo III разышлася тыражом больш за 3,5 млн экзэмпляраў, устанавіўшы новы рэкорд хуткасці продажаў сярод гульняў для ПК[11], за першы ж тыдзень было прададзена ўвогуле 6,3 мільёна копій[12].

Рэкамендаваны кошт амерыканскай версіі складае $59.99 (недаступна для набыцця ў еўрапейскім рэгіёне). Гульня была даступная па прадзаказу на сайце battle.net з 15 сакавіка 2012 года.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]