Cisco
Cisco Systems, Inc. або проста «Cisco» — амерыканская транснацыянальная карпарацыя са штаб-кватэрай у Сан-Хасэ, Каліфорнія. Cisco распрацоўвае, вырабляе і прадае сеткавае абсталяванне, праграмнае забеспячэнне, тэлекамунікацыйнае абсталяванне і іншыя высокатэхналагічныя прадукты.[6] Cisco спецыялізуецца на пэўных тэхналагічных сферах, такіх як інтэрнэт рэчаў, камп’ютарная бяспека і відэаканферэнцыі. Аднымі з найбольш вядомых прадуктаў Cisco з’яўляюцца Webex, OpenDNS, Jabber, Duo Security і Jasper. Cisco — адна з найбуйнейшых тэхналагічных кампаній у свеце, займае 74-е месца ў спісе Fortune 100 і мае амаль 80 000 супрацоўнікаў.[7]
Кампанія была заснавана ў снежні 1984 года Леанардам Босакам і Сэндзі Лернер, двума навукоўцамі Стэнфардскага ўніверсітэта. Яны сталі піянерамі ў канцэпцыі лакальнай сеткі, якая выкарыстоўваецца для злучэння аддаленых камп’ютараў праз маршрутызатары. Да 1990 года рынкавая капіталізацыя Cisco складала 224 мільёны долараў; у 2000 годзе яна была ужо 500 мільярдаў долараў, на той момант Cisco абагнала Microsoft, стаўшы самай дарагой кампаніяй у свеце. Станам на снежань 2021 года рынкавая капіталізацыя Cisco складала каля 267 мільярдаў долараў.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ National Software Reference Library
- ↑ а б в Cisco Annual Report 2021
- ↑ Form 10-K
- ↑ а б Form 10-K — 2022.
- ↑ Forbes Cisco Systems (CSCO) Stock Key Data
- ↑ Cisco, Form 10-K, Annual Report, Filing Date Sep 12, 2012 . secdatabase.com.
- ↑ Cisco Systems | 2021 Fortune 500 (англ.)(недаступная спасылка). Fortune. Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2023. Праверана 30 чэрвеня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- cisco.com (англ.) — афіцыйны сайт