Сатанінскі грыб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Boletus satanas)
Сатанінскі грыб

Сатанінскі грыб (Boletus satanas)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Boletus satanas Lenz 1831


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  5370
EOL  163492
MB  232959

Сатанінскі грыб[1] (Boletus satanas) — ядавіты грыб з роду Баравік (Boletus) сямейства Балетавыя (Boletaceae). Неядомы.

Пашыраны ў Заходняй Еўропе, Паўночнай Амерыцы, на Каўказе. Трапляецца ў лісцевых лясах у ліпені—верасні. Утварае мікарызу з дубам, букам, грабам.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 8—20 см (да 30 см[2]) і таўшчынёй да 5 см. Зверху шапака бугрыстая, светла-шэрага, белаватага, аліўкава-шэрага колеру. Трубчасты слой складаецца з доўгіх, амаль свабодных трубачак, жоўта-аліўкавага колеру, з дробнымі цёмна-чырвонымі порамі. Ножка даўжынёй 6—8 см і таўшчынёй да 6 см, звужаная ўнізе і ўздутая ў сярэдняй частцы. На паверхні ножкі сеткавы малюнак цёмна-чырвонага колеру. Ніжняя частка ножкі чырвоная. Мякаць грыба белая, з пахам сырой бульбы, салодкая на смак. На зломе сінее або чырванее.

Зноскі

  1. Сатанінскі грыб ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.192-193
  2. Сатанинский гриб Архівавана 10 мая 2012. // Научно-Образовательный портал «Вся Биология» (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сатанінскі грыб // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 192. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Сатанинский гриб // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Ред. кол.: Г. И. Воробьёв (гл. ред.) и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — Т. 2: Лимонник — Ящерицы. — С. 338—339. — 631 с. — 100 900 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]