Мюлуз
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Мюлуз (фр.: Mulhouse) — горад у Францыі, найбуйнейшы горад дэпартамента Верхні Рэйн і другі па значнасці горад Эльзаса.
Насельніцтва — 271,0 тыс. жыхароў (2007).
Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]
Нямецкая назва — Мюльгаўзен (ням. Mülhausen).
Па-нямецку Мюле (ням.: Mühle) перакладаецца як млын. Адсюль і з’явілася назва Мюлуза, дзе стаяў млын паміж некалькімі хатамі (ням.: Haus), якія належалі страсбургскаму абацтву св. Эцьена.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Горад размяшчаецца на ўсходзе краіны, амаль на мяжы з Швейцарыяй і Германіяй.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Паводле легенды горад быў заснаваны ў 58 годзе да н.э., але першыя пісьмовыя згадкі пра Мюлюз датуюцца XII стагоддзем. Горад быў часткай паўднёвага эльзаскага графства Зундгаў у складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі. З 1354 па 1515 гады Мюлюз быў часткай Дэкаполіса, аб’яднання дзесяці вольных імперскіх гарадоў у Эльзасе. Горад далучыўся да Швейцарскай Канфедэрацыі ў 1515 годзе, таму, калі ў 1648 годзе паводле Вестфальскага пагаднення ў Зундгаў быў далучаны да Францыі, горад застаўся анклавам у складзе Швейцарыі. Аднак паводле галасавання грамадзян горада 4 студзеня 1798 года горад стаў часткай Францыі. У сярэдзіне XVIII стагоддзя ў Мюлузе вырабляюцца фарбаваныя тканіны — паркаль, якія раней імпартаваліся са Швейцарыі.
Пасля перамогі Прусіі ў Франка-прускай вайне Мюлюз быў далучаны да Германскай імперыі, як частка тэрыторыі Эльзас-Латарынгія, якая праіснавала з 1870 па 1918 гады. У 1904 годзе каля горада Сернэ было адкрыта буйнае радовішча калія, што спрыяла развіццю ў Мюлузе хімічнай прамысловасці. Горад быў на некаторы час заняты французскімі войскамі 8 жніўня 1914 года ў пачатку Першай сусветнай вайны, але яны былі вымушаныя адступіць праз два дні пасля бітвы пры Мюлюзе.
Развіццё горада базавала ў асноўным спачатку на пашырэнні тэкстыльнай прамысловасці, а затым на хімічнай прамысловасці і машанабудаванні, пачынаючы з сярэдзіны XVIII стагоддзя. Мюлюз доўгі час называлі французскім Манчэстэрам.
У наш час час Мюлуз з’яўляецца буйным прамысловым горадам.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Музей друку на тканінах
- Музей выяўленчага мастацтва
- Французскі чыгуначны музей
- Музей аўтамабіляў братоў Шлюпф
Сярод экспанатаў чыгуначнага музея цеплавоз CC 65000, электравоз CC 7100 (які ўстанавіў у 1955 годзе абсалютны рэкорд хуткасці на рэйках)[3].
Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]
Антверпен, Бельгія (1956)
Уолсал, Вялікабрытанія (1962)
Касель, Германія (1965)
Бергама, Італія (1989)
Хемніц, Германія (1990)
Тымішаара, Румынія (1991)
Гіватаім, Ізраіль (1991)
Архангельск, Расія (з 13 сакавіка 1992 года)
Сафара(англ.) бел., Малі (2003)
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 база даных аб французскіх камунах — Institut national de l'information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
- ↑ Sandre
- ↑ Францыя Архівавана 8 снежня 2011.