Cepaea vindobonensis

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Cepaea vindobonensis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cepaea vindobonensis Férussac, 1821


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1701732
EOL  4899944

Cepaea vindobonensis — від малюскаў сямейства геліцыды (Helicidae).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва паходзіць ад кельцкага паселішча Віндабона (цяпер Вена).

Біялагічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Звычайная форма

Адметна тое, што для гэтага віду характэрны поліхраматызм — існаванне некалькіх каляровых разнавіднасцяў, у дадзеным выпадку двух. Вылучаецца нармальная форма (пяць цёмных палос на светлым фоне ракавіны і цёмная нага) і форма pallescens (пяць светла-карычневых палос і светлая нага). Часцей за ўсё ў адной папуляцыі сустракаюцца асобіны і з той, і з другога формай.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Від сустракаецца ў шэрагу краін, у тым ліку: Аўстрыі, Балгарыі, Венгрыі, Літве, Малдавіі, Польшчы, Чэхіі, Расеі, Украіне, Беларусі[1].

Зноскі

  1. К. В. Земоглядчук. Видовой состав наземных моллюсков Беларуси Архівавана 11 красавіка 2017. (руск.)