Choriaster

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Choriaster
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Choriaster

Адзіны від
Choriaster granulatus

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  988953
NCBI  1705658

Choriaster — манатыпічны род сямейства Oreasteridae, які змяшчае адзіны від Choriaster granulatus[1]. Гэты від бясшкодны для чалавека.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Choriaster granulatus — буйная марская зорка з выпуклым целам і пяццю кароткімі прамянямі. Прамяні маюць закругленыя кончыкі. Адносна вялікая ў параўнанні з іншымі марскімі зоркамі, яе максімальны радыус складае каля 27 см. Часцей за ўсё від бледна-ружовага колеру з карычневымі сасочкамі, якія расходзяцца ад цэнтра, але таксама можа быць колераў ад шэрага да жоўтага і нават чырвонага[2][3].

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Гэты від сустракаецца ў шматлікіх трапічных водах, у тым ліку ў гэтых рэгіёнах[4]:

Асяроддзе пражывання[правіць | правіць зыходнік]

Choriaster granulatus на Мадагаскары

Choriaster granulatus аддае перавагу плыткаводдзю глыбінёй ад 1,5 да 53 м і тэмпературай вады ад 24 да 29 °C[6]. Choriaster granulatus быў знойдзены асобна або групамі ўздоўж каралавых рыфаў у Інда-Заходне-Ціхаакіянскім рэгіёне[7]. Ён таксама быў знойдзены ў Чырвоным моры, каля Фіджы і на Вялікім Бар’ерным рыфе[8]. Пясчанае асяроддзе пражывання, дзе ён імкнецца жыць, характарызуецца друзавым схіламі і дэтрытам. Таксама іх сустракалі сярод каралаў і губак[9].

Choriaster granulatus

Харчаванне[правіць | правіць зыходнік]

Choriaster granulatus — драпежная жывёла, у якой, як і ў іншых марскіх зорак, ёсць рот на ніжнім баку цела. Ежа пераварваецца і паглынаецца па-за межамі цела, выціскаючы страўнік з рота на ежу[10]. Харчаванне ўключае дробных бесхрыбтовых, такіх як каралавыя паліпы, а таксама падаль[11].

Жыццёвы цыкл і размнажэнне[правіць | правіць зыходнік]

Эмбрыёны марскіх зорак вылупляюцца ў планктонных лічынак, перш чым стаць маладымі марскімі зоркамі з пяццю прамянямі. Арганізмы класу марскія зоркі (Asteroidea) размнажаюцца як бясполым, так і палавым шляхам[12].

Пагрозы[правіць | правіць зыходнік]

Прамяні Choriaster granulatus могуць дэфармавацца, калі да іх ніжняга боку прымацоўваюцца маленькія паразітычныя марскія сподачкі[13]. Ім таксама пагражае страта асяроддзя пражывання з-за закіслення акіяна  (руск.), што можа прывесці да адбельвання каралаў  (англ.)[14].

Зноскі

  1. The Granulated Sea Star – Whats That Fish!. www.whatsthatfish.com. Праверана 19 сакавіка 2018.
  2. Taxonomic. domainsoflife.yolasite.com. Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2018. Праверана 19 сакавіка 2018.
  3. Antokhina, Tatiana I.; Britayev, Temir A. (2020). "Host recognition behaviour and its specificity in pontoniine shrimp Zenopontonia soror (Nobili, 1904) (Decapoda: Caridea: Palaemonidae) associated with shallow-water sea stars". Journal of Experimental Marine Biology and Ecology. 524: 151302. doi:10.1016/j.jembe.2019.151302. S2CID 213212469.
  4. Marine Fish Picture Gallery – Granulated Seastar picture. Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2021. Праверана 19 лютага 2011.
  5. Choriaster granulatus, granular sea star
  6. Granulated Sea Star – Choriaster granulatus – Details – Encyclopedia of Life (англ.). Encyclopedia of Life. Праверана 19 сакавіка 2018.
  7. Taxonomic. domainsoflife.yolasite.com. Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2018. Праверана 19 сакавіка 2018.
  8. Taxonomic. domainsoflife.yolasite.com. Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2018. Праверана 19 сакавіка 2018.
  9. Choriaster granulatus, granular sea star (англ.). www.sealifebase.org. Праверана 19 сакавіка 2018.
  10. The Granulated Sea Star – Whats That Fish!. www.whatsthatfish.com. Праверана 19 сакавіка 2018.
  11. Choriaster granulatus, granular sea star (англ.). www.sealifebase.org. Праверана 19 сакавіка 2018.
  12. Choriaster granulatus, granular sea star (англ.). www.sealifebase.org. Праверана 19 сакавіка 2018.
  13. The Granulated Sea Star – Whats That Fish!. www.whatsthatfish.com. Праверана 19 сакавіка 2018.
  14. Pendleton, Linwood; Hoegh-Guldberg, Ove; Albright, Rebecca; Kaup, Anne; Marshall, Paul; Marshall, Nadine; Fletcher, Steve; Haraldsson, Gunnar; Hansson, Lina (2019). "The Great Barrier Reef: Vulnerabilities and solutions in the face of ocean acidification". Regional Studies in Marine Science. 31: 100729. doi:10.1016/j.rsma.2019.100729. S2CID 199095368.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]