Балігалоў плямісты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Conium maculatum)
Балігалоў плямісты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Conium maculatum L., Sp. Pl. 1: 243 (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29473
NCBI  13447
EOL  581784
IPNI  840668-1
TPL  kew-2734165

Балігало́ў пля́місты[3][4] (Conium maculatum) — від кветкавых раслін роду Балігалоў (Conium) сямейства Парасонавыя (Umbelliferae).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Балігалоў плямісты, пятрушнік[5], блёкат, омег[6].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Двухгадовая травяністая расліна вышынёй 50—180 см. Мае непрыемны пах. Сцябло галінастае, баразнаватае, голае, з чырвона-бурымі плямамі ў ніжняй частцы. Лісце тройчыперыстарассечанае, з похвамі. Кветкі дробныя, белага колеру, у шчытападобных складаных парасоніках. Плод — віслаплоднік.

Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Ядавітая[7] лекавая і інсектыцыдная расліна. Мае дубільныя рэчывы. Пустазелле.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 120. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  5. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  7. Бесараб С. В. Растения I класса опасности. Памятка по идентификации // Хабр — habr.com, 16 июля 2021, 22:13

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]