Лістападны галінасты куст вышынёй да 3[1] м, з тонкімі паніклымі парасткамі. Маладыя парасткі апушаныя. Лісце эліптычна-яйцападобнай формы, завостранае, з шырокай клінападобнай асновай, на чаранках. Увосень лісце набывае барвова-жоўты колер. Кветкі дробныя, бледна-ружовага колеру, у шчыткападобных суквеццях. Плод — яблык чорнага колеру, з двума костачкамі.
Ахоўваецца на тэрыторыі Бураціі і Іркуцкай вобласці Расіі.
Зноскі
↑ абЭнцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
Бабарэка Я. З.Кізільнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 16—17. — 588 с., іл. — 10 000 экз.