Crataegus intricata

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Crataegus intricata
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Crataegus intricata Lange, 1895

Сінонімы
Crataegus foetida Ashe, 1902

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  24573
NCBI  1638385
EOL  630604
GRIN  t:100504
IPNI  68456-2
TPL  rjp-4988

Crataegus intricata — від кветкавых раслін сямейства Ружавыя (Rosaceae). Расце натуральна ў Паўночнай Амерыцы. Вырошчваецца ў многіх краінах свету ў якасці дэкаратыўнай расліны.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Куст або невялікае дрэва, калючае, вышынёй каля 5—7 метраў[3]. Лісце лопасцевае, шырокаяйкападобнае з падвойнымі зубчастымі бакамі[3]. Кветкі белыя, сабраны ў парасонікі. Чашачка складаецца з 5 лісточкаў калякветніка, вяночак з 5 круглых пялёсткаў, 1 песціка і шматлікіх тычынак унутры кветкі[3]. Плады пунсовага колеру дасягаюць да 2 см у дыяметры. Яны салодкія і ядомыя[3].

Прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Дэкаратыўная расліна, высаджваецца ў парках і садах[3]. Цвёрдую драўніну выкарыстоўваюць для тачэння вырабаў, кару і адвар — для афарбоўвання тканін у чырвоны колер. Плады абсмажваюць у цукры і робяць з іх варэнне, жэле, заменнікі кавы і гарбаты. Для атрымання хлеба з фруктовым смакам у цеста часта дадаюць муку з сухафруктаў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г д Zbigniew Podbielkowski. Słownik roślin użytkowych. — Warszawa: PWRiL, 1989. — ISBN 83-09-00256-4.