CubeBel-1
CubeBel-1 | |
---|---|
Заказчык | Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт |
Вытворца | Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт |
Задачы | Дыстанцыйныя метады даследавання |
Спадарожнік | Зямлі |
Запуск | 29 кастрычніка 2018, 00:43:00 UTC |
Ракета-носьбіт | Вялікі паход-2С |
Стартавая пляцоўка | Цзюцюань LC-43 |
NSSDC ID | 2018-083E |
SCN | 43666 |
Тэхнічныя характарыстыкі | |
Платформа | 2U CubeSat |
Маса | 1,6 кг |
Памеры | 20 x 10 x 10 см |
Тэрмін актыўнага існавання | 5 гадоў |
Элементы арбіты | |
Тып арбіты | нізкая калязямная арбіта |
Эксцэнтрысітэт | 0,016697 |
Апацэнтр | 531,6 км |
Перыцэнтр | 508,6 км |
Сайт праекта |
CubeBel-1 (іншая назва — BSUSat-1) — беларускі касмічны апарат дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. Спадарожнік Беларускага дзяржаўнага універсітэта, першы ўніверсітэцкі спадарожнік у сістэме беларускай адукацыі і трэці беларускі аб’ект на калязямной арбіце. Запуск ажыццявіўся ў Кітаі з касмадрома «Цзюцюань» (JSL) 29 кастрычніка 2018 гадоў ў 08:43 па пекінскім часе разам з кітайска-французскім акіянаграфічны апаратам, і яшчэ чатырма нанаспадарожнікамі[1]. Апарат быў выведзены ракетай-носьбітам «Чанчжэн-2C» на арбіту вышынёй прыкладна ў 500 км[2].
Апарат
[правіць | правіць зыходнік]Апарат з’яўляецца дэманстрацыйным спадарожнікам для тэсціравання спадарожнікавых сілавых установак, сістэм сувязі і збору даных. Параметры апарата складаюць 20x10x10 см, маса — крыху больш за 1,6 кг. Ён абсталяваны сістэмамі энергазабеспячэння, кіравання, арыентацыі і стабілізацыі, тэлекамунікацыі, комплексам тэхналагічнай і навуковай карыснай нагрузкі. На спадарожніку ўстаноўлены лічбавая камера, радыяцыйны спектрометр, інфрачырвоны дэтэктар, лічбавы рэтранслятар і іншае спецыяльнае абсталяванне.
Праграмнае забеспячэнне для працы спадарожніка распрацавана навукоўцамі БДУ. Палётная праграма стваралася індывідуальна пад тэхнічныя характарыстыкі ракеты-носьбіта, службовай платформы спадарожніка і задач мэтавай апаратуры. Перадача інфармацыі праводзіцца ў радыёаматарскім дыяпазоне.
Мэты
[правіць | правіць зыходнік]CubeBel-1 з'яўляецца дэманстрацыйным спадарожнікам для тэсціравання спадарожнікавых сілавых установак, сістэм сувязі і збору даных. Асноўныя мэты, якія ставіліся перад спадарожнікам:
- Праверка новага праграмнага камплекта па забеспячэнні магнітнай арыентацыі;
- Маніторынг радыяцыйнага фону з дапамогай радыяцыйнага спектрометра;
- Пратэсціраваць новую сістэму навігацыі з дапамогай сістэмы, заснаванай на выкарыстанні GPS-прыёмніка;
- Выканаць здымку Зямлі ў аптычным і інфрачырвоным дыяпазоне з нізкай калязямной арбіты;
- Правесці радыёаматарскую перадачу.[3]
Эксплуатацыя
[правіць | правіць зыходнік]У навуковых мэтах праводзіцца вывучэнне і даследаванне радыяцыйных палёў калязямной прасторы, радыяцыйнай стойкасці электронных элементаў, дыстанцыйнае зандаванне Зямлі.
Адукацыйны складнік выкарыстоўвае нанаспадарожнік як лятаючую вучэбна-навуковую лабараторыю. Разам з наземным комплексам кіравання, прыёму і апрацоўкі дадзеных студэнты ў рэальных умовах асвойваюць касмічныя тэхналогіі і праводзяць навуковыя даследаванні. У рамках практычных заняткаў студэнты вучацца атрымліваць і апрацоўваць тэлеметрычныя і спадарожнікавыя здымкі, тэсціраваць розныя алгарытмы стабілізацыі, разлічваць арбітальныя элементы, вывучаць гама-спектры на нізкай калязямной арбіце і інш. Практычныя веды былі атрыманы падчас поўнага цыклу распрацоўкі, стварэння і выкарыстання касмічных апаратаў.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Long March 2C lofts CFOSAT for CNES
- ↑ БГУ запустил в космос собственный спутник Архівавана 24 верасня 2019.
- ↑ CubeBel 1 (BSUSat 1) . space.skyrocket.de. Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2020. Праверана 7 ліпеня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Навіны БДУ(недаступная спасылка)
- Сайт праекта Архівавана 5 чэрвеня 2019.
- Архіў НАСА
- Ecoruspace.me Архівавана 5 жніўня 2019. (англ.)