DISIP

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальнае ўпраўленне разведкі і прэвентыўных мер
ісп.: Dirección de los Servicios de Inteligencia y Prevención, DISIP
Краіна
Створана 1969
Распушчана (ператворана) 2009
Штаб-кватэра
Бюджэт засакрэчаны
Сярэдняя колькасць засакрэчаная
Папярэднік Галоўнае ўпраўленне паліцыі
Пераемнік СЕБІН

DISIP (ісп.: Dirección de los Servicios de Inteligencia y PrevenciónНацыянальнае ўпраўленне разведкі і прэвентыўных мер) — служба разведкі і контрразведкі Венесуэлы ў 19692009 гадах. DISIP заснаваны прэзідэнтам Рафаэлем Кальдэра, які замяніў ім Галоўнае ўпраўленне паліцыі (DIGEPOL). У 2009 годзе Уга Чавес перафармаваў упраўленне ў SEBIN.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Да прыходу да ўлады Уга Чавеса DISIP цесна супрацоўнічаў з ЦРУ, МІ-5, Масад і іншымі заходнімі спецслужбамі. Упраўленне падавала ім наяўную інфармацыі аб членах НФВП і ФЧА. Унутры краіны DISIP змагаўся з дзейнасцю Кампартыі, РБД-200 і іншых левых сіл. У 1992 годзе пры ўдзеле ўпраўлення быў прадухілены дзяржпераварот, які ўзначаліў будучы прэзідэнт Чавес.

У 2002 годзе ўпраўленне ўдзельнічала ў барацьбе з новымі путчам, накіраванага супраць ужо прэзідэнта Чавеса.

У 2008 годзе быў запушчаны спадарожнік сувязі «Сімон Балівар», прызначаны для дасягнення «абсалютнай і бяспечнай апрацоўкі інфармацыі» ў абласцях тэлефаніі, перадачы дадзеных і доступу да Інтэрнэту, дзе будзе кантроль з боку DISIP.

DISIP удзельнічаў у сістэме кантролю мяжы з Бразіліяй. Памежныя службы падавалі сабраныя даныя DISIP і іншым службам нацыянальнай бяспекі для маніторынгу памежжа, каб выявіць і нейтралізаваць незаконна перасячэнне мяжы, барацьбой з кантрабандыстамі і наркамафіяй, а таксама для абароны ад збройнага ўварвання.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Дэпартаменты DISIP:

  • Генеральны дырэктарат
  • Генеральная інспекцыя
  • Выведвальнае кіраванне
  • Упраўленне контрразведкі
  • Упраўленне неадкладных дзеянняў
  • Упраўленне тэхналагічнай разведкі
  • Дырэкцыя рэгіёнаў
  • Упраўленне адукацыі або цэнтр разведвальных даследаванняў
  • Дэпартамент ўнутранага аўдыту

Міжнароднае супрацоўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Да прыходу да ўлады У. Чавеса ўпраўленне актыўна супрацоўнічалі з заходняй разведкай, асабліва ЦРУ, якое займалася падрыхтоўкай асабістага складу, а таксама з кубінскай апазіцыяй. У 1999 годзе знешнепалітычны курс змяніўся і краіна адмовілася ад узаемадзеяння з амерыканскімі спецслужбамі. З 2008 года падрыхтоўкай камандас DISIP займаліся саветнікі з Беларусі (гл. Ваеннае супрацоўніцтва Беларусі і Венесуэлы).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]