Diacheopsis kowalskii

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Diacheopsis kowalskii
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Diacheopsis kowalskii Mar. Mey. & Poulain


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
MB  446219

Diacheopsis kowalskii — від слізевікоў сямейства Stemonitidaceae. Апісаны Марыян Мэер і Мішэлем Пуленам у 1998 годзе з французскіх Альпаў. Гэты від можна адрозніць ад іншых відаў роду па яго двухколерным капіліцыі, напераменку карычневым і гіялінавым[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вельмі рэдкі від, які адносіцца да экалагічнай групы нівікольных міксаміцэтаў[1]. Нівікольныя міксаміцэты прадстаўляюць сабой па-экалагічнаму выразна вызначаную групу арганізмаў, якія насяляюць на мяжы зімовага снежнага полага, які тае[2]. Іх часта разглядаюць і апісваюць як альпійскія віды, што сустракаюцца выключна ці часцей за ўсё ў альпійскім поясе, Такім чынам, Diacheopsis kowalskii расце вясной паблізу зоны раставання снегу, асабліва на ніжніх сцеблах кустоў Rhododendron ferrugineum[1].

Арэал і месцазнаходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Сустракаецца ў Францыі (Савоя) і ЗША (Арэгон)[1].

Пагрозы[правіць | правіць зыходнік]

Віду пагражаюць змены клімату, паколькі ад іх змяняецца таксама і колькасць плошчы таючых снягоў, і працягласць іх раставання.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г Diacheopsis kowalskii (англ.) (Праверана 29 лістапада 2023)
  2. How 'alpine' are nivicolous myxomycetes? A worldwide assessment of altitudinal distribution (Праверана 29 лістапада 2023)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]