Dr Pepper

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Dr Pepper
цэнтр горада Маунт-Плэзант, штат Тэхас, ЗША.
Dr Pepper trade mark 1910.jpg
DrPepper 0.5l PET.jpg
Тып Безалкагольны напой
Вытворца Dr Pepper Snapple Group
Паходжанне ЗША
Год 1885
Сайт drpepper.com/en
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Музей прысвечаны напітку ў штаце Тэхас, ЗША.

Dr Pepper (вымаўляецца «Доктар Пэпер») — безалкагольны газаваны напой, гандлёвая марка належыць кампаніі «Dr. Pepper Snapple Group».

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Існуе некалькі гісторый назвы напітку. Некаторыя лічаць што напой атрымаў назву ў гонар сапраўднага доктара Чарльза Пэпера (Dr. Charles T. Pepper), які жыў у адным з паселішчаў штата Вірджынія, іншыя — што напой мае сучасную назву ў гонар бадзёрасці духу і энергіі («pepper» па-ангельску: «перац»), якую дае напой (бо ён прадаваўся ў якасці танізавальнага сродку).

У 1950-х гадах з назвы па стылістычных прычынах, а таксама для паляпшэння чытальнасці знікла кропка пасля «Dr».

Варыянты[правіць | правіць зыходнік]

  • Dr Pepper — класічны густ;
  • Diet Dr Pepper — дыетычны варыянт класічнага густу Dr Pepper;
  • Caffeine-free Dr Pepper — без кафеіну;
  • Diet Caffeine-free Dr Pepper — дыетычны варыянт без кафеіну;
  • Dr Pepper Zero — нізкакаларыйны без цукру (выпускаецца толькі ў Вялікабрытаніі);
  • Cherry Vanilla Dr Pepper — з густам вішні і ванілі;
  • Diet Cherry Vanilla Dr Pepper — дыетычны варыянт з густам вішні і ванілі;
  • Cherry Chocolate Diet Dr Pepper — дыетычны з густам вішні і шакаладу (больш не выпускаецца);
  • Dr Pepper Cherry — з густам вішні;
  • Diet Dr Pepper Cherry — дыетычны з густам вішні;
  • Dr Pepper TEN — нізкакаларыйны (10 калорый);
  • Dr Pepper Vanilla Float — з густам ванільнага марозіва, сезоннае прапанаванне (limited edition);
  • Dr Pepper Real Sugar — натуральны цукар.