Кампот

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Збан са слівавым кампотам

Кампо́т (фр.: compote) — пітво з садавіны і ягад (часцей сушаных), згатаваных у вадзе з цукрам.[1]

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Слова «кампот» паходзіць ад французскага слова фр.: compote, якое, у сваю чаргу, была пазычана з лацінскай мовы — лац.: componere («складаць», «змешваць»).[2]

Яшчэ да з'яўлення слова «кампот» у XVIII стагоддзі на Русі быў вядомы напой з садавіны і ягад, які называўся ўзвар. Узвар быў святочнай стравай, якая падавалася падчас каляднай куцці. Гатавалі яго з сухафруктаў: груш, яблыкаў, чарнасліву, слівы, разынак.[2]

Кампот з'яўляецца традыцыйным напоем для краін Усходняй, Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы. Кампоты лічацца лепшымі пладова-ягаднымі кансервамі. Захаванасць кампотаў забяспечваецца стэрылізацыяй. У 1885 годзе Люцына Чверчакевічова напісала ў сваей кнізе рэцэптаў, што кампот захоўвае садавіну так добра, што яна мае выгляд свежай.[3] Большасць кампотаў гатуецца з выкарыстаннем цукру, але гэта не з'яўляецца абавязковым інгрыдыентам. Кампоты вараць з усіх ядомых садавіны і ягад.

Зноскі

  1. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. Т.1: А — Л — Мн.: БелЭн, 1999. — 736 с. ISBN 985-11-0152-4
  2. 2,0 2,1 Кампот(руск.) 
  3. Lucyna Ćwierczakiewiczona, Jedyne praktyczne przepisy konfitur, różnych marynat, wędlin, wódek, likierów, win owocowych, miodów oraz ciast