Смузі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ківі-смузі

Сму́зі (ад англ.: smoothiesmooth «аднародны, мяккі, прыемны») — густы напой у выглядзе змяшаных у блэндары ці міксеры ягад, садавіны ці гародніны (звычайна аднаго віду) з магчымым даданнем малака, соку, лёду, марожанага, алею і г. д.

Форма выпуску бывае рознай: дэсерт можа падавацца як у бутэльцы, так і ў высокай шклянцы з саломінкай.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Смузі пачаў прадавацца ў 1930-х гадах у Каліфорніі, але зрабіўся вельмі папулярным у ЗША толькі ў канцы 1960-х гадоў, калі крамы так званага здаровага харчавання пачалі прадаваць іх. У 1990-х і 2000-х гадах смузі з’явіліся і ў звычайных кафэ, рэстаранах і кавярнях, а таксама ў бутэльках у супермаркетах па ўсім свеце.

У пачатку 1970-х гадоў у кампаніі Smoothie King пачаліся продажы змяшаных фруктовых напояў пад назвай «Смузі». Тым не менш, адзін з заснавальнікаў фірмы Стэфан Кунау прызнае, што яны не вынаходзілі слова «Смузі», ён сцвярджае, што тэрмін з’явіўся ў канцы 1960-х гадоў у культуры хіпі і адносіўся да фруктовых напояў. У 1980 годзе рост папулярнасці спорту і здаровага ладу жыцця прывёў да дадатковага развіцця індустрыі прадуктаў здаровага сілкавання. За гэты час адкрыліся першыя спецыялізаваныя бары сокаў і кактэйляў, неад’емнай часткай меню якіх былі смузі.

Таксама існуе версія, што смузі быў «вынайдзены» ціхаакіянскімі сёрферамі.