Elysia marginata

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Elysia marginata
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Elysia marginata (Pease, 1871)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1093978
EOL  4891428

Elysia marginata — від марскіх бруханогіх малюскаў з сямейства Plakobranchidae падкласу Heterobranchia[1]. Вядомыя тым, што іх галава можа аддзяляцца ад цела і адрошчваць новае цела.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Elysia marginata жыве ў Інда-Ціхаакіянскай вобласці  (руск.) ля ўзбярэжжа Інданезіі, В’етнама, Аўстраліі, Новай Каледоніі, ля Гавайскіх, Маршалавых і Каралінскіх астравоў, Таіці, Самоа, Палау[2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Зялёнае цела з чорнымі і крэмавымі плямамі. Параподыі высокія, тонкія, з чорнай паласой вакол парападыяльнага краю і субмаргінальнай аранжавай паласой. Паміж аранжавай і чорнай паласой знаходзіцца белая. Мае рухомую і міграцыйную форму, сядзячая форма складае 76 мм, а міграцыйная рэдка перавышае 25 мм[3].

Экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Elysia marginata жыве на глыбіні да 12 м і харчуецца водарасцямі роду Briopsis[3].

У адрозненне ад іншых марскіх смаўжоў, здольных аднаўляць толькі нязначныя часткі цела, Elysia marginataElysia artovirdis) могуць цалкам аўтамізаваць свае галовы ад астатняй часткі цела. Галава адрываецца ад тулава на працягу некалькіх гадзін. Пры гэтым, галава застаецца жывой і перамяшчаецца. Не памерці ад голаду без стрававальнай сістэмы ёй дапамагаюць назапашаныя хларапласты[4].

Зноскі

  1. Elysia marginata в базе данных World Register of Marine Species (англ.) (Праверана 21 кастрычніка 2018).
  2. Carlson C. H. and Hoff P. J. The Identifiable Elysia from Guam (Elysiidae, Sacoglossa, Opistho branchia)(англ.) // Micronesica. — 1978. — Т. 14. — № 1. — С. 89—113. Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2018.
  3. а б Elysia marginata: main page. seaslugsofhawaii.com. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2021. Праверана 31 сакавіка 2021.
  4. Mitoh Sayaka, Yusa Yoichi Extreme autotomy and whole-body regeneration in photosynthetic sea slugs(англ.) // Current Biology. — 2021. — В. 5. — Т. 31. — С. R233—R234. — DOI:10.1016/j.cub.2021.01.014