Перайсці да зместу

Самоа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Незалежная Дзяржава Самоа
Malo Sa'oloto Tuto'atasi o Samoa
Independent State of Samoa
Дэвіз: «Fa'avae i le Atua Samoa»
Гімн: «The Banner of Freedom»
Дата незалежнасці 1 студзеня 1962 (ад Новай Зеландыі)
Афіцыйная мова самаанская, англійская
Сталіца Апія
Найбуйнейшы горад Апія
Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка
О ле Ао О ле Мало
Прэм’ер-міністр
Туіатуа Тупуа Тамасесэ Эфі
Наомі Матаафа
Дзярж. рэлігія Хрысціянства
Тэрыторыя
  Агулам 2 935 км² (166-я ў свеце)
  % воднай паверхні 0,3
Насельніцтва Самоа
  Ацэнка 188 540 чал. (189-я)
  Шчыльнасць 76 чал./км²
Валюта Тала (WST)
Інтэрнэт-дамен .ws
Код ISO WS
Код МАК SAM
Тэлефонны код +685
Часавы пояс -11
Аўтамабільны рух злева[d][1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы[2]

Само́а (Samoa). Афіцыйная назва — Незалежная Дзяржава Самоа. Плошча — 2,8 тыс. км. кв. Насельніцтва — 170 тыс. чал. (1998 г.). Афіцыйныя мовы — самаанская, англійская.

Астраўная краіна ў Акіяніі, якая займае заходнюю частку астравоў Самоа (астатнюю частку архіпелагу займае Амерыканскае Самоа). Сталіца краіны — горад Апія. Да 1997 года краіна мела назву Заходняе Cамоа.

Астравы вулканічнага паходжання, гарыстыя (вышыня да 1885 м, востраў Саваі). Шмат патухлых вулканаў, на востраве Саваі дзеючы вулкан Матавану. Берагі ў многіх месцах акаймаваны каралавымі рыфамі. Клімат субэкватарыяльны і трапічны пасатны, вільготны. Сярэднемесячныя тэмпературы 25—27 °С. Ападкаў 2000—3000 мм, на вяршынях гор да 7000 мм; частыя ўраганы. Шмат горных рэчак і ручаёў. Густыя вільготныя трапічныя лясы з каштоўнымі пародамі дрэў займаюць 47 % тэрыторыі. Мора багатае рыбай. Нацыянальны парк Оле-Пупу-Пуэ на востраве Уполу.

  • 28.9.1961 — 114 427 чал.[3]
  • 21.10.1966 — 131 377 чал.[3]
  • 3.10.1971 — 146 627 чал.[3]
  • 3.10.1976 — 151 983 чал.[3]

Зноскі

  1. http://news.bbc.co.uk/2/hi/asia-pacific/8240992.stm
  2. archINFORM — 1994. Праверана 27 студзеня 2024.
  3. 1 2 3 4 Океания: Справочник. М.: Наука. Главная редакция восточной литературы, 1982. — 381 с. 15 000 экз. (руск.)
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Океания: Справочник (руск.). М.: Наука. Главная редакция восточной литературы, 1982. — С. 172—194. — 381 с. 15 000 экз.