Euphorbia sclerocyathium

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Euphorbia sclerocyathium
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Euphorbia sclerocyathium Korovin & Popov, 1927


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  1025782
NCBI  1138365
EOL  1143936
IPNI  348201-1
TPL  kew-82079

Euphorbia sclerocyathium — від хмызняковых раслін роду Малачай (Euphorbia) сямейства Euphorbiaceae.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вышыня 25—50 см. Ніжняя частка сцябла пакрыта зморшчынамі. Пры ламанні галінкі выдзяляецца млечны сок. Верх лісця завостраны, суцэльны край, эліптычнай або ланцэтападобнай формы. Даўжыня 3—15 мм, шырыня 2—6 мм. Кветкі аднаполыя, аднадомныя або двухдомныя. 2 скручаных ліста суквецця ўтвараюць званочкавае цела, голае звонку і густа пакрытае валасінкамі знутры. На кончыку суквецці спее адна жаночая кветка. Мужчынскія кветкі званочкавыя, сабраны ва ўнутранай частцы лісця.

Размнажаецца з насення. Цвіце ў маі—жніўні, плоданасіць у ліпені—кастрычніку. Насенне яйцападобнае, даўжынёй 2—3 мм, светла-шэрага колеру.

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

Euphorbia sclerocyathium рэдкая рэліктавая расліна і занесена ў Чырвоную кнігу Казахстана. Атрутная расліна, якая не ўжываецца ў ежу жывёламі. Пчолы збіраюць мёд з кветак[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. «Қазақстан»: Ұлттық энцклопедия / Бас редактор Ә. Нысанбаев — Алматы «Қазақ энциклопедиясы» Бас редакциясы, 1998 жыл, ISBN 5-89800-123-9, II том