Перайсці да зместу

Шчытнік-чарапашка маўрская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Eurygaster maura)
Шчытнік-чарапашка маўрская
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Eurygaster maura Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1191085
EOL  3663215

Шчытнік-чарапашка маўрская (Eurygaster maura) — клоп роду Eurygaster сямейства Scutelleridae.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Палеарктычны від, сустракаецца амаль ва ўсёй Еўропе і ў Цэнтральнай Расіі, а таксама ў Азіі і Паўночнай Амерыцы.

Маўрская чарапашка мае даўгаватае цела і трохкутную галаву з парай невялікіх складаных вачэй і 2 вочкамі на цемені. Даўжыня цела 8-11 мм.

З’яўляецца шкоднікам хлебных раслін: пшаніцы, жыта, ячменю, злакавых траў, часам аўсу, кукурузы, проса. Клапы і іх лічынкі вельмі шкодзяць пасевам. Найбольшую шкоду яны наносяць вясной слабаразвітым раслінам, праколваючы аснову сцябла. Пашкоджанае зерне становіцца шчуплым, мае нізкую ўсходжасць і дрэнныя хлебапякарныя ўласцівасці.

Трапляючы ў муку пры малацьбе, клоп надае ёй жоўты колер і непрыемны смак. Хлеб з такой мукі адмоўна адбіваецца на здароўе людзей.