Eversmannia exornata

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Eversmannia exornata
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Eversmannia exornata Eversman, 1837


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1416440

Eversmannia exornata — від матылькоў з сямейства Uraniidae.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня пярэдняга крыла 10-11 мм. Фон белы, ля краёў кожнага крыла карычневы малюнак, на заднім крыле два невялікіх хвосцікі.

Імага лётаюць з канца чэрвеня да сярэдзіны ліпеня. Кармавыя расліны невядомыя.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Рэліктавы від шыракалістых лясоў, адзіны прадстаўнік сямейства у Еўрапейскай Расіі і Сібіры. Сустракаецца таксама ў сярэднім Паволжы, па поўдні Сібіры, Прыамур’і, Прымор’і, у Японіі і на паўночным усходзе Кітая. У сярэдняй паласе Расіі знойдзены на паўднёвым усходзе Смаленскай вобласці, на паўночным усходзе Бранскай і Іванаўскай абласцей, на поўдні і ўсходзе Яраслаўскай і Маскоўскай абласцей, на поўначы Тульскай вобласці, поўначы і цэнтры Разанскай вобласці, у цэнтры Уладзімірскай вобласці; паказваўся для Саратаўскай губерні; у Сібіры жыве на ўсходзе Новасібірскай вобласці, у Алтайскім краі, Кемераўскай вобласці, поўдні Томскай вобласці, поўдні Краснаярскага крайю, усходзе Чыцінскай вобласці.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Dubatolov V.V., Antonova E.M., Kosterin O.E. (1994) Eversmannia exornata (Eversmann, 1837), the only known representative of the Epiplemidae family (Lepidoptera) in West Palearctic // Actias (Moscow). — 1993—1994. Vol. 1. No. 1—2. P. 19—23.