Ford Fusion

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ford Fusion
Агульныя даныя
Тып(ы) кузавы: 5‑дзв. хэтчбэк (5‑месн.)
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4013 мм
Шырыня: 1724 мм
Вышыня: 1512 мм
Клірэнс: 160 мм
Колавая база: 2486 мм
На рынку
 
Пераемнік
Пераемнік
Звязаныя: Ford EcoSport

Ford Fusion — кампактны аўтамабіль B-класа. Выпускаўся еўрапейскім аддзяленнем кампаніі Ford з 2002 па 2012 год.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў у сакавіку 2002 года. Створаны на базе Fiesta. У іх агульная платформа, агульныя вузлы і агрэгаты. Адрозніваюцца толькі дызайн, архітэктура салона і налады падвесак. Багажнае аддзяленне ў Ford Fusion — 337 літраў (на 53 літры больш, чым у Fiesta). Аб'ём можна павялічыць да 1175 літраў, склаўшы задні шэраг сядзенняў (складваецца ў прапорцыі 60/40).

У 2005 годзе быў праведзены рэстайлінг: змяніліся пярэдні і задні бамперы, молдынгі, светлавыя прыборы, дызайн пярэдняй панэлі і вонкавыя люстэркі задняга віду. Вонкавыя люстэркі задняга віду павялічыліся на 30% (да рэстайлінга на Fusion ставілі люстэркі ад Fiesta).

На Ford Fusion усталёўваліся бензінавыя рухавікі 1,25 (75 к.с.), 1,4 (80 к.с.) і 1,6 (100 к.с.) і турбадызельныя 1,4 TDCi (68 к.с.) і 1,6 TDCi (90 к.с.); каробкі перадач — механічная, аўтаматычная і рабатызаваныя. Пярэдняя падвеска — незалежная (МакФерсан), задняя — паўзалежная (тарсіённая бэлька).

Тэхнічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Ford Fusion: 1,25 1,4 1,6 1,4 TDCi 1,6 TDCi
Аб’ём, см³ 1242 1388 1596 1399 1560
Магутнасць, кВт (к.с.) пры аб/хв 55 (75) пры 6000 59 (80) пры 5700 74 (100) пры 6000 50 (68) пры 4000 66 (90) пры 4000
Макс. круцільны момант, Н·м пры аб/хв 110 пры 4000 124 пры 3500 146 пры 4000 160 пры 2000 204 пры 1750
Макс. хуткасць, км/г 159 163 178 158 176
Разгон 0-100 км/г, с 15,5 14,0 11,1 16,3 12,9
Выдатак паліва, л горад 8,6 8,5 9,0 5,7 5,5
шаша 5,1 5,3 5,3 4,1 4,0

Бяспека[правіць | правіць зыходнік]

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2003[1]
Бяспека пасажыраў 25
Бяспека пешаходаў 11
Пратэставаны аўтамабіль:
Ford Fusion 1.4

Мадыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

EcoSport (2003–2012)[правіць | правіць зыходнік]

{{{box_caption}}}
{{{box_caption}}}
Ford EcoSport

У 2003 годзе для рынка Паўднёвай Амерыкі дэбютаваў кампактны красовер Ford EcoSport на базе Ford Fusion. Знешні выгляд стылістычна прыбліжаны да амерыканскага Ford Escape: новая святлатэхніка і рашотка радыятара. Аўтамабіль таксама атрымаў ахоўныя накладкі на бамперы, парогі і колавыя аркі. Запасное кола размешчана на задніх дзвярах. Салон амаль ідэнтычны Ford Fusion. Рухавікі, трансмісія і падвеска таксама агульныя з Fusion. Акрамя таго, Ford выпусціў 2,0-літровую версію 4x4, з рухавіком і трансмісіяй ад Mazda Tribute[2].

Продажы[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка продажаў Ford Fusion у Еўропе[3]

У Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка продажаў у Беларусі
2005[4] 2006[5] 2007[6] 2008[7] 2009[7] 2010[8] 2011[9] 2012[10]
62 134 87 324 109 109 125 148

Зноскі

  1. https://www.euroncap.com/en/results/ford/fusion/15605
  2. Ford EcoSport 1.6. Small cars with off-road looks are big business at the moment (англ.). autoexpress.co.uk (16 чэрвеня 2004). Праверана 25 ліпеня 2020.
  3. Ford Fusion European sales figures (англ.). carsalesbase.com. Праверана 25 студзеня 2023.
  4. Автомобильный рынок Беларуси. Итоги 2006 года. (руск.). av.by (15 студзеня 2007). Праверана 24 ліпеня 2020.
  5. Автомобильный бизнес Беларуси - итоги 2006 г. (руск.). abw.by (12 студзеня 2007). Праверана 24 ліпеня 2020.
  6. Обзор белорусского рынка новых автомобилей за 2007 год (руск.)(недаступная спасылка). marketing.by (5 лютага 2008). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2020. Праверана 24 ліпеня 2020.
  7. а б Сила сжатия. Дорогая, я уменьшил рынок / Продажи новых автомобилей в 2009 году (руск.). autosalon.by (29 сакавіка 2010). Праверана 24 ліпеня 2020.
  8. Обзор рынка новых автомобилей в Беларуси в 2010 году (руск.). domkrat.by (19 лютага 2011). Праверана 24 ліпеня 2020.
  9. Обзор рынка новых автомобилей Беларуси за 2011 год (руск.). domkrat.by (10 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2017. Праверана 24 ліпеня 2020.
  10. Обзор рынка новых автомобилей в Беларуси за 2012 год (руск.). domkrat.by (19 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2013. Праверана 24 ліпеня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]