Перайсці да зместу

Ford Motor Company

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ford Motor Company
англ.: Ford Motor Company
Тып дэлаверская карпарацыя[d]
Лістынг на біржы Нью-Ёркская фондавая біржа
Заснаванне 16 чэрвеня 1903
Заснавальнікі Генры Форд
Краіна
Адрас
Ключавыя постаці Вільям Форд мал. (старшыня савета дырэктараў)
Алан Малалі (прэзідэнт)
Галіна аўтамабільная прамысловасць
Прадукцыя грузавы аўтамабіль і легкавы аўтамабіль
Уласны капітал
  • 48,6 млрд $ (2021)
Абарот
  • 158 млрд $ (2022)[2]
Аперацыйны прыбытак
  • 6,28 млрд $ (2022)[2]
Чысты прыбытак
  • −1,98 млрд $ (2022)[2]
Актывы
  • 257 млрд $ (2021)
Капіталізацыя
  • 45,6 млрд $ (13 мая 2021)[3]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 186 000 чал. (2020)
Дэвіз Feel the difference.
Даччыныя кампаніі Ford Air Transport Service[d], Ford Global Technologies[d], Ford Argentina[d], Ford of Europe[d], Ford Motor Company Philippines[d], Ford do Brasil[d], Ford Motor Ibérica[d], Ford Motor Company of Japan[d], Ford of South Africa[d], Ford Australia[d], Ford Motor Company of Canada[d], Ford New Zealand[d], Ford of Spain[d], Ford Motor Company Philippines[d], Ford Germany[d], Ford of Mexico[d] і Ford Ireland[d]
Сайт ford.com (англ.)

Ford Motor Company (бел.: Форд Мотар Компані) — амерыканская аўтамабілебудаўнічая кампанія, вытворца аўтамабіляў маркі «Форд». Займае 7 месца ў спісе найбуйнейшых публічных амерыканскіх кампаній Fortune 1000 2007 года і 12 месца ў спісе найбуйнейшых сусветных карпарацый Fortune Global 500 2007 года (спісы складаліся ад памеру выручкі 2006 года). Штаб-кватэра — у горадзе Дырбарн (прыгарад Дэтройт, штат Мічыган).

Генры Форд заснаваў Ford Motor Company у 1903 годзе. Новая кампанія Ford была заснавана дзякуючы інвестыцыям дванаццаці бізнесменаў, у тым ліку братоў Додж, якія ў 1914 годзе заснавалі ўласную марку[4].

Першая мадэль, якую кампанія Ford пачала вырабляць серыйна — Ford Model A. Аўтамабіль вырабляўся на невялікім заводзе Ford Mack Avenue  (англ.). У канцы 1904 года кампанія пераехала на большы завод Ford Piquette Avenue  (англ.)[5].

У пачатку 1914 года на фоне высокага ўзроўню беспрацоўя і ўзмацнення працоўных хваляванняў Форд абвясціў, што будзе плаціць працаўнікам-мужчынам мінімальны заробак ў памеры $5 за васьмігадзінны дзень, павялічыўшы ад папярэдняй стаўкі 2,34 долара за дзевяць гадзін. У 1916 годзе гэтая палітыка была прынята і для жанчын[6].

1 мая 1926 года кампанія стала адной з першых у ЗША, што ўвяла пяцідзённы 40-гадзінны тыдзень для рабочых на сваіх аўтамабільных заводах. У жніўні палітыка распаўсюджана таксама на офісных супрацоўнікаў Ford[6].

16 сакавіка 1958 года быў выраблены 50-мільённы аўтамабіль маркі. Юбілейны Ford Thunderbird сышоў з канвеера завода ў Дырбарне[7].

Вытворчасць Ford у Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]

З 1997 па 2000 г. на заводзе «Форд Юніён» у вёсцы Абчак пад Мінскам збіраліся камерцыйныя аўтамабілі Ford Transit і легкавыя Ford Escort. Магутнасці заводу дазвалялі збіраць да 6000 машын штогод. 12 мая вытворчасць аўтамабіляў была спыненая ў сувязі з нізкім попытам на прадукцыю. Агулам за амаль тры гады на беларускім заводзе былі сабраныя 3660 машын Ford.

Мадэльны шэраг

[правіць | правіць зыходнік]
Школьны аўтобус Ford

Школьныя аўтобусы:

  • Ford 3800 school bus
  • Ford Transit bus van
  • Ford Minibus на шасі F450
  • Ford Minibus на базе E350
  • Ford E350 Super Duty minibus
  • Ford Class C School Bus на шасі B700

Камерцыйныя аўтобусы

  • Ford Specialty Trolley
  • Transit/Suburban Bus

а таксама:

  • Ford G997
  • Ford R1014
  • Ford Trader
  • Ford Hawke
  • Ford ET7
  • Ford 19B, 29B
  • Ford Collins School bus
  • Ford ET7 Aqualina

Зноскі

  1. Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 30 чэрвеня 2020.
  2. а б в Form 10-K — 2023.
  3. Ford Stock Info
  4. Założenie Ford Motor Company (польск.). autocentrum.pl (16 чэрвеня 2019). Праверана 30 лістапада 2019.
  5. Ford sprzedaje swój pierwszy automobil – Ford Model A (польск.). autocentrum.pl (23 ліпеня 2019). Праверана 30 лістапада 2019.
  6. а б Ford factory workers get 40-hour week (англ.). A&E Television Networks (13 лістапада 2009). Праверана 7 сакавіка 2020.
  7. Mar 16, 1958 CE: Ford Rolls out No. 50,000,000 (англ.)(недаступная спасылка). nationalgeographic.org (17 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2016. Праверана 16 сакавіка 2020.