Głos z Litwy

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Głos z Litwy (1864))
Jump to navigation Jump to search
Тып газета

Заснавана 20 студзеня (1 лютага) 1864
Спыненне публікацый 20 сакавіка (1 красавіка) 1864
Палітычная прыналежнасць Выканаўчы аддзел Літвы
Мова польская
Галоўны офіс
  • Кёнігсберг[d]

«Głos z Litwy» (бел.: Голас з Літвы) — падпольная газета перыяду паўстання 1863—1864 гг. Выходзіла 20 студзеня (1 лютага — 20 сакавіка (1 красавіка)) 1864 г. ва Усходняй Прусіі (Кёнігсберг, на нумарах у якасці месца выдання пазначалася Вільня) на польскай мове пад рэдакцыяй П. Джавецкага. Выйшла 5 нумароў. З’яўлялася неафіцыйным органам віленскага паўстанцкага цэнтра, які выдзеліш сродкі на яе выданне. У газеце друкаваліся (без подпісу) карэспандэнцыя з Вільні, Мінска, Дзісеншчыны і інш. мясцін, публіцыстычныя артыкулы з ацэнкай бягучага моманту і міжнароднага становішча, звесткі пра баявыя дзеянні паўстанцаў, дакументы, якія выкрывалі палітыку царскіх улад. Ініцыятарам газеты быў Кастусь Каліноўскі, у зборы матэрыялаў і кіраўніцтве газетай прымаў удзел прадстаўнік Каліноўскага за мяжой У. Малахоўскі. Выхад 1-га нумара Каліноўскі вітаў у «Пісьмах з-пад шыбеніцы», 1-я частка якіх з’яўляецца непасрэдным зваротам у рэдакцыю «І да нашага кутка даляцела ваша Газэтка, і мы яе з увагай прачыталі, вельмі яна ўсім спадабалася, бо праўда напісана. Прыймеце для таго нашу падзяку, а пісьмо аддрукуйце…». Па невядомых прычынах пісьмо не было змешчана (апублікавана ў 1867 г.), але, магчыма, у газеце змешчаны іншыя матэрыялы Каліноўскага, несумненны яго ўплыў на ідэйны змест газеты. У карэспандэнцыі з Вільні ад 7(19) сакавіка 1864 г. выказана любімая ідэя Каліноўскага аб праве на самастойнае развіццё ўсіх народаў былой Рэчы Паспалітай і адпаведным раўнапраўным статусе нацыянальных моў гэтага рэгіёна «… мы хочаам каб кожная мова развівалася паводле ўласнай жыццяздольнасці і літоўская, і беларуская, і маларуская, і польская».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Маляўка, М. А. Каму адрасавана «Пісьмо з-пад шыбеніцы» К.Каліноўскага? // Исследования по общественным и гуманитарным наукам: Тез. докладов на конференции по итогам научной работы на 1968—1969 учебные года. — Гомель, 1969.