Wiadomości Grodzieńskie
| Wiadomości Grodzieńskie | |
|---|---|
| Арыгінальная назва |
польск.: Wiadomości Grodzieńskie |
| Тып | газета |
| Выдавец | Гродзенская каралеўская друкарня |
| Заснавана | лістапад 1792 |
| Спыненне публікацый | снежань 1792 |
| Палітычная прыналежнасць | Таргавіцкая канфедэрацыя |
| Мова | польская |
Wiadomości Grodzieńskie («Вядомосьці Гродзеньске», літ. «Гродзенскія навіны») — газета, другое пасля «Газэты Гродзеньскай» перыядычнае выданне на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Выдавалася ў лістападзе-снежні 1792 ў Гродне на польскай мове.
Газета з'яўлялася органам Таргавіцкай канфедэрацыі. Выходзіла 2 разы на тыдзень (серада, нядзеля), кожны нумар меў дадатак. Друкавалася ў Гродзенскай друкарні.
Выданне змяшчала пераважна мясцовую інфармацыю, якая ішла з рэгіёна Гродна і датычыла дзейнасці канфедэрацыі таргавічан. Друкаваліся таксама ўніверсалы і распараджэнні, рэкамендацыі, ухваленыя на пасяджэннях Генеральнай канфедэрацыі ВКЛ.
Збераглося некалькі нумароў газеты і дадаткаў да яе, яны захоўваюцца ў зборах Бібліятэкі Інстытута літаратурных даследаванняў Польскай АН у Варшаве.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Саламевіч І. «Вядомосьці Гродзеньске» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 384—385