Straż imienia Marii

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Варта імя Марыі
Straż imienia Marii
Мова: польская
Адрас рэдакцыі: Мінск
Галоўны рэдактар: Францішак Грабоўскі
Юзаф Нарэйка
і Юзаф Славінскі
Заснавальнікі: Юзаф Славінскі
Краіна: Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Гісторыя выдання: 28 лістапада 1906
Дата заснавання: 1906
Спыненне публікацый 1910
Тыраж:

«Варта імя Марыі» (у арыгінале польск.: Straż imienia Marii) — рэлігійны часопіс, заснаваны ў Мінску ў 1906 г.; выдаваўся самае позняе да 1910 г. Першы мінскі польскамоўны часопіс у XX ст.

Абставіны заснавання[правіць | правіць зыходнік]

Як вынік рэвалюцыі 1905 г. ў Расіі адбылася лібералізацыя права ў галіне друку. Царскі ўказ 24 лістапада 1905 г. ліквідаваў прэвентыўную цэнзуру прэсы, якая выдавалася ў гарадах, а таксама легалізаваў яе выданне на нацыянальных мовах, у тым ліку польскай. Палякі, якія жылі на гэтых землях, выкарыстоўвалі гэту магчымасць перш за ўсё ў Вільні.

У Мінску выданне польскамоўнай прэсы сустракалася з цяжкасцямі і развівалася павольна. Прычынай з'яўлялася малая цікавасць падобнымі ініцыятывамі з боку мясцовых палякаў. Яны аргументавалі, што іх патрэбы выконвае прэса, што выдаецца ў Вільні[1]. У гэтых умовах польскамоўныя выданні ў Мінску абмяжоўваліся перш за ўсё календарамі і аднаднёўкамі[2].

Часопіс[правіць | правіць зыходнік]

«Straż imienia Marii» лічыцца першым у 20 стагоддзі польскамоўным часопісам, які выдаваўся ў Мінску. Яго заснавальнік, кнігар Юзаф Славінскі, атрымаў дазвол на выданне 28 лістапада 1906 г. ад мінскага губернатара Якава Эрдэлі. Рэдактарамі былі па чарзе: ксёндз Францішак Грабоўскі, Юзаф Нарэйка і Юзаф Славінскі. Часопіс займаўся выключна рэлігійнымі тэмамі і распаўсюджваўся толькі сярод сяброў каталіцкай Марыяцкай кангрэгацыі. З-за тэматыкі і абмежаванага кола чытачоў часопіс не значна ўплываў на мінскае грамадства. Ад красавіка 1910 г. пераемнікам «Straży imienia Marii» быў штомесячнік «Gwiazda Zaranna»[3].

Зноскі

  1. Życie społeczno-kulturalne. Prasa. W: Między nadzieją… s. 49.
  2. Życie społeczno-kulturalne. Prasa. W: Między nadzieją… s. 54.
  3. Życie społeczno-kulturalne. Prasa. W: Między nadzieją… s. 51.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Dariusz Tarasiuk: Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007, s. 211. ISBN 978-83-227-2629-7.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]