Gazeta Polska (1826)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Gazeta Polska
Арыгінальная
назва
польск.: Gazeta Polska
Тып штодзённік
Краіна
Заснавана 1826
Спыненне публікацый 1907
Мова польская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Gazeta Polska (бел.: Польская газета) — інфармацыйна-палітычны штодзённік, які выдаваўся ў Варшаве ў 18261907 гадах.

Пачаткова газета падтрымала рамантыкаў у спрэчцы з класікамі, у асноўным дзякуючы рэдактару Ксаверыю Бранікоўскаму і Маўрыцыю Махнацкаму, які друкаваў тут свае праграмныя артыкулы. Праз дзейнасць яе праціўнікаў на чале з Каэтанам Козьмянам, які скарыстаўся сваім уплывам ва ўрадавых колах, газета была даведзена да стану банкруцтва. У выніку пад канец 1829 года выдавец змяніў яе палітычную лінію, пасля чаго большасць аўтараў і рэдактары пакінулі газету і заснавалі «Kurier Polski», распачаўшы сварку з «Газетай Польскай».

Па здушэнні Лістападаўскага паўстання ўвосені 1831 назва газеты замененая на «Gazeta Codzienna» (бел.: Штодзённая газета).

Пазней у выданні выдзеліўся літаратурны аддзел, галоўным чынам дзякуючы Юзафу Ігнацыю Крашэўскаму, які быў рэдактарам у 18591862 гадах, у 1861 вярнуўшы ранейшую назву «Gazeta Polska». У 18731882 з штодзённікам супрацоўнічаў Генрык Сянкевіч.

Рэдактары[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Zofia Lewinówna. Gazeta Polska // Literatura polska, przewodnik encyklopedyczny. — Warszawa: 1984. — Т. I. — С. 293.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]