Пячоначныя імхі
Пячоначныя імхі | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Marchantiophyta Stotler et Stotl.-Crand. (1977), emend. 2003 | ||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||
Hepaticophyta
| ||||||||||||
Наменклатурны тып | ||||||||||||
Marchantia L. (1753)
| ||||||||||||
|
Пячоначныя імхі, пячоначнікі (Marchantiophyta) — аддзел мохападобных раслін.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Слаявінныя або лістасцябловыя расліны памерам ад некалькіх міліметраў да некалькіх сантыметраў. Рызоіды аднаклетачныя, ніткападобныя. Гаметафіт мае слаявінную або лістасцябловую форму разнастайнай будовы. Антэрыдыі акруглыя або прадаўгаватыя, на ножцы. Архегоніі размешчаны на асобных бакавых ці брушных галінках.
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Пашыраны ўсюды. На Беларусі каля 85 відаў з 43 родаў, 26 сямействаў. Найбольш вядомыя маршанцыя (Marchantia), рычыя (Riccia), блазія (Blasia), пелія (Monosolenium tenerum), прэйсія (Preissia), рыкардыя (Riccardia), рычыякарпус (Ricciocarpus), юнгерманія (Jungermannia). Растуць пераважна ў вільготных і забалочаных лясах (асабліва ельніках), на кары дрэў, глебе, гнілой драўніне, камянях, на паверхні або ў тоўшчы вады, на агародах і палетках.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Падзяляецца на 2 класы: маршанцыевыя імхі (Marchantiopsida) і юнгерманіевыя імхі (Jungermanniopsida). Каля 60 сямействаў, каля 300 родаў, больш за 6 тысяч відаў.
Значэнне і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Пячоначныя імхі — першасныя глеба- і торфаўтваральнікі, ахоўваюць глебу ад эрозіі; часам — пустазелле.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рычкоўскі Г. Ф. Пячоначныя імхі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 178. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).