Highly Suspect

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Highly Suspect
Асноўная інфармацыя
Жанры альтэрнатыўны рок
Краіны
Адкуль Паўвостраў Кейп-Код
Лэйблы 300 Entertainment[d]
Склад
highlysuspect.net
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Highly Suspect (пераклад з англ. як «самы падазраваны») — амерыканскі рок-гурт з горада Кейп-Код, штат Масачусетс. Калектыў быў заснаваны братамі-блізнятамі ― Рычам Меерам (бас-гітара, бэк-вакал) і Раянам Меерам (барабан, бэк-вакал)[1]. Салістам гурта стаў іх лепшы сябар Джоні Стывенс, які таксама грае на гітары. Пачыналі ў сваім родным горадзе, як кавер-гурт у барах, аднак пасля пераехалі ў Бруклін, Нью-Ёрк, дзе запісалі свой першы мініальбом «The Worst Humans EP» з прадзюсарам Джоэлам Гамільтанам (які супрацоўнічаў з такімі музыкамі як The Black Keys, Elvis Costello, Wu-Tang Clan).

Першы паўнавартасны студыйны альбом па назве «Mister Asylum» выпушчаны 15 ліпеня 2015 года[2]. Пласцінка стала досыць паспяховай, атрымаўшы намінацыю на «Лепшы рок-альбом» 58-й цырымоніі ўручэння Грэмі. Песня з альбома «Lydia» была таксама намінаваная на «Лепшую рок-песня» год[3]. Іх другі студыйны альбом быў прадстаўлены 18 лістапада 2016 года і стаў яшчэ больш паспяховым, чым папярэдні[4]. Дзве песні з гэтага музычнага зборніка дасягалі вяршыняў музычных чартаў ― «My Name Is Human» узначаліла «Billboard US Mainstream Rock Songs Chart», а «Little One» падымалася на другі радок гэтага ж музычнага топу.[5][6]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Стварэнне і Mister Asylum[правіць | правіць зыходнік]

Highly Suspect быў створаны ў 2009 годзе як кавер-гурт, які выконваў песні такіх вядомых музычных праектаў рок-сцэны, як Sublime, Джымі Хендрыкс і Pink Floyd. Трыа-калектыў выступаў у мясцовых барах роднага Кейп-Кода. Усе ўдзельнікі гурта разам вучыліся ў школе «Dennis-Yarmouth Regional High School»[7]. Хлопцы выконвалі каверы ў такіх месцах як «The British Beer Company», «J.R Brody’s Roadside Tavern» і «Sundancers», а таксама былі ў канцэртных турах з такімі гуртамі як 10 Years, Monster Truck і Sevendust[8].

«First Offense» быў першым мініальбом калектыву, які быў прэзентаваны 15 ліпеня 2009 года. Музычны зборнік змяшчае такія песні як «Life’s a Fun Ride», «Not Me» і «Smile On» ― гэта былі іх першыя запісаныя аўтарскія трэкі («Not Me» пасля была яшчэ ў студыйным альбоме «Highly Suspect»).

«The Gang Lion EP» ― другі мініальбом, які выйшаў 3 кастрычніка 2010 года. Ён змяшчае такія кампазіцыі як «Gang Lion», «Big Bear» і «Then Mickey». Усе тры трэкі потым з’явіліся ў альбоме «Highly Suspect».

Іх зборнік па назве «Highly Suspect» быў прэзентаваны ў 2011 годзе. Ён змяшчае 14 трэкаў, уключаючы некалькі новых і многія папярэднія трэкі, якія былі перазапісаны.

«The Worst Humans» ― трэці EP, прэзентаваны 13 ліпеня 2012 года. Мініальбом складаецца з трох песень: «Bath Salts», «Gumshoe» і «The Go». Запісы былі даступныя на абодвух фізічных носьбітах і ў лічбавым выглядзе на Bandcamp.

Чацвёрты міні-альбом «Black Ocean» з’явіўся ў кастрычніку 2013 года. Ён змяшчае два трэка з іх дэбютнага рэлізу і тры новых: «Fuck Me Up», «Lydia» і «Guess What». Альбом быў спрадзюсаваны Жоэль Гамільтан і Джо Дзюпланцье з Gojira.

Гурт у пачатку 2015 года быў у канцэрт-туры па ЗША разам з Deftones, Chevelle, Halestorm, Catfish and the Bottlemen і Scott Weiland з Stone Temple Pilots.

Іх першы студыйны альбом «Mister Asylum»[9][10] прадстаўлены 17 ліпеня 2015 года. Кампазіцыя «Lydia» з гэтага альбома дасягнула чацвёртага радка «US Mainstream Rock Songs Chart» і была дваццаць чацвёртай у «US Alternative Songs Chart». Гурт быў абраны рэдактарамі iTunes у спіс «2015 New Artist Spotlight»[11].

The Boy Who Died Wolf (2016—2017)[правіць | правіць зыходнік]

Другі альбом калектыву па назве «The Boy Who Died Wolf» быў прэзентаваны 18 лістапада 2016 года[12]. Перад выпускам альбома, 7 верасня 2016 года, быў прадстаўлены трэк «My Name Is Human», які атрымаў станоўчыя водгукі і вялікую папулярнасць у ЗША[4]. Кампазіцыя ўвайшла ў спіс намінантаў «Лепшая рок-песня» на 59-й цырымоніі ўручэння Грэмі[13].

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Студыйныя альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Спіс студыйных альбомаў і іх самыя высокія радкі ў чартах
Назва Дэталі Самая высокая пазіцыя ў чарце
US
[14]
US Alt.
[15]
US Dig.
[16]
US Hard
[17]
US Rock
[18]
US Sales
[19]
NZ
[20]
Mister Asylum
  • Прэзентаваны: 17 ліпеня, 2015
  • Лэйбл: 300
  • Фармат: CD, digital download
56 9 2 7 23
The Boy Who Died Wolf
  • Прэзентаваны: 18 лістапада, 2016
  • Лэйбл: 300
  • Фармат: CD, лічбавая загрузка
28 1 8 2 2 16 10

Кампіляцыйныя альбомы[правіць | правіць зыходнік]

  • Highly Suspect (2011)

Міні-альбомы (EP)[правіць | правіць зыходнік]

  • First Offense (2009)
  • The Gang Lion EP (2010)
  • The Worst Humans (2012)
  • Black Ocean (2013)

Сінглы[правіць | правіць зыходнік]

Спіс сінглаў і іх вышэйшыя радкі ў чартах
Назва Год Самая высокая пазіцыя ў чарце Сертыфікат Альбом
US Main.
[21]
US Alt.
[22]
US Rock
[23]
US Air.
[24]
NZ
[25]
«Lydia» 2015 4 24 26 14 Mister Asylum
«Bloodfeather» 5 37 21
«My Name Is Human» 2016 1 20 12 7 The Boy Who Died Wolf
«Little One» 2017 2 26 21 12

Музычныя відэакліпы[правіць | правіць зыходнік]

Год Назва Рэжысёр Альбом Спасылка
2012 «Bath Salts» Jamie Northrup Mister Asylum [27]
2015 «Lydia» TS&R [28]
2016 «Bloodfeather» [29]
«Serotonia» Johnny Stevens The Boy Who Died Wolf [30]
2017 «My Name Is Human» Marc Klasfeld [31]
«Little One» Djay Brawner & Johnny Stevens [32]

Склад гурта[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды і намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

Год Прэмія Назва музычнай працы Намінацыя Вынік Спасылка
2016 58-я цырымонія «Грэмі» «Lydia» Лепшая рок-песня Намінацыя
«Mister Asylum» Лепшы рок-альбом Намінацыя
2017 59-я цырымонія «Грэмі» «My Name Is Human» Лепшая рок-песня Намінацыя
«Alternative Press Music Awards» «Highly Suspect» Лепшы хардрок выканаўца Намінацыя
«Bloodfeather» Лепшае музычнае відэа Намінацыя
2018 «2018 iHeartRadio Music Awards» «Highly Suspect» Рок-выканаўца года Намінацыя

Зноскі

  1. SiriusXM Octane on Instagram: "I gladly joined the guys in Highly Suspect in their hazing of new band mate Matt. Hear Highly Suspect's new songs '16' and 'Upperdrugs'…" (англ.). (англ.)
  2. Highly Suspect Debuts Grungy New Track. (англ.)
  3. Grammy Nominations Announced; Included Slipknot, Sevendust, Highly Suspect and Ghost. (англ.)
  4. а б Highly Suspect Detail Second Album, 'The Boy Who Died Wolf' -- exclusive. (англ.)
  5. Highly Suspect - Chart history - Billboard. (англ.)
  6. New HIGHLY SUSPECT Album 'MCID' To Feature Collaboration With GOJIRA. (англ.)
  7. Miller, Jay N.. MUSIC SCENE: Highly Suspect Revel in the Growing Buzz. Enterprise News (4 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 14 квітня 2019. (англ.)
  8. Coscarelli, Joe. In Grammy Race, the Band Highly Suspect Marvels at Its Surprising Double Shot. The New York Times (14 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 11 січня 2019. (англ.)
  9. 10 New Artists You Need to Know Now. Rolling Stone. Архівавана з першакрыніцы 16 листопада 2017. (англ.)
  10. Highly Suspect Reveal 'The Boy Who Died Wolf' Album Details. Loudwire. Архівавана з першакрыніцы 15 січня 2022. (англ.)
  11. Highly Suspect on iTunes. Архівавана з першакрыніцы 11 січня 2019. (англ.)
  12. Erlewine, Stephen Thomas. The Boy Who Died Wolf - Highly Suspect. AllMusic. Архівавана з першакрыніцы 22 серпня 2021. (англ.)
  13. "Grammys 2017: Beyonce, Drake, Rihanna, Kanye West Lead Nominees".
  14. Highly Suspect – Chart History – Billboard 200. Billboard. Архівавана з першакрыніцы 14 травня 2018. Праверана 4 квітня 2018. (англ.)
  15. Highly Suspect – Chart History – Alternative Albums. Billboard. Архівавана з першакрыніцы 9 травня 2018. Праверана 4 квітня 2018. (англ.)
  16. Highly Suspect – Chart History – Digital Albums. Billboard. Архівавана з першакрыніцы 20 травня 2018. Праверана 4 квітня 2018. (англ.)
  17. Highly Suspect – Chart History – Hard Rock Albums. Billboard. Архівавана з першакрыніцы 9 травня 2018. Праверана 4 квітня 2018. (англ.)
  18. Highly Suspect – Chart History – Top Rock Albums. Billboard. Архівавана з першакрыніцы 20 травня 2018. Праверана 4 квітня 2018. (англ.)
  19. Highly Suspect – Chart History – Top Album Sales. Billboard. Архівавана з першакрыніцы 20 травня 2018. Праверана 4 квітня 2018. (англ.)
  20. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. . nztop40.co.nz. Праверана 4 квітня 2018. (англ.)
  21. Highly Suspect – Chart History – Mainstream Rock. Billboard. Архівавана з першакрыніцы 7 травня 2018. Праверана 4 квітня 2018. (англ.)
  22. Highly Suspect – Chart History – Alternative Songs. Billboard. Архівавана з першакрыніцы 9 травня 2018. Праверана 4 квітня 2018. (англ.)
  23. Highly Suspect – Chart History – Hot Rock Songs. Billboard. Архівавана з першакрыніцы 9 травня 2018. Праверана 4 квітня 2018. (англ.)
  24. Highly Suspect – Chart History – Rock Airplay. Billboard. Архівавана з першакрыніцы 9 травня 2018. Праверана 4 квітня 2018. (англ.)
  25. NZ Heatseekers Singles Chart. Архівавана з першакрыніцы 19 квітня 2017. Праверана 4 квітня 2018. (англ.)
  26. а б UNSUPPORTED OR EMPTY REGION: {{{region}}}. (англ.)
  27. Highly Suspect – Bath Salts (Official Video). YouTube (23 серпня 2012). Архівавана з першакрыніцы 28 травня 2017. Праверана 4 квітня 2018. (англ.)
  28. Highly Suspect – Lydia (Official Video). YouTube (26 червня 2015). Архівавана з першакрыніцы 27 червня 2018. Праверана 4 квітня 2018. (англ.)
  29. Highly Suspect – Bloodfeather (Official Video). YouTube (19 березня 2016). Архівавана з першакрыніцы 6 травня 2017. Праверана 4 квітня 2018. (англ.)
  30. Highly Suspect – Serotonia (Official Music Video). YouTube (29 лютого 2016). Архівавана з першакрыніцы 18 травня 2018. Праверана 4 квітня 2018. (англ.)
  31. Highly Suspect – My Name Is Human (Official Video). YouTube (23 лютого 2017). Архівавана з першакрыніцы 13 березня 2018. Праверана 4 квітня 2018. (англ.)
  32. Highly Suspect – Little One (Official Video). YouTube (26 квітня 2017). Архівавана з першакрыніцы 18 травня 2018. Праверана 4 квітня 2018. (англ.)