Hippomane mancinella

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Hippomane mancinella
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hippomane mancinella L. (1753)

Сінонімы

Паводле Каталога жыцця[en] (англ.) [3]:

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  28325
NCBI  316844
EOL  1142947
GRIN  t:19174
IPNI  349995-1
TPL  kew-99370

Hippomane mancinella — від кветкавых раслін сямейства малачайныя (Euphorbiaceae).

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Расце ў Цэнтральнай Амерыцы (Фларыда, краіны Карыбскага басейна і Багамы). Паўднёвая мяжа арэала знаходзіцца ў Венесуэле і Калумбіі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Плады круглыя, у папярочніку маюць каля 4 см, вельмі духмяныя, пакрытыя бліскучай шэрай лупінай. У плодзе знаходзіцца пара карычневых насенін. Усе часткі гэтай расліны: лісце, кара, кветкі, плады ўтрымліваюць цягучы млечны сок — адпаведны паказчык усіх малачайных. Ён вельмі атрутны і, да таго ж, валодае моцным раздражняльным дзеяннем. З пачаткам сезону дажджоў ўзнікаюць суквецці ў выглядзе пачаткаў даўжынёй см, на якіх знаходзяцца адна ці дзве маленькіх рудыментарных жаночых кветкі дыяметрам каля 3 мм, з зорчатых песцікаў якіх з’яўляецца завязь. Мужчынскія кветкі, яшчэ меншага памеру, з вялікай колькасцю жаўтлявых пылавікоў, знаходзяцца побач, на гэтым жа суквецці.

Цвіценне адбываецца, практычна, на працягу ўсяго года, але асабліва багата цвіце ў сакавіку. Плады па вонкавым выглядзе нагадваюць яблыкі; маюць зялёную або зелянява-жоўтую афарбоўку.

Лісце звычайнае, эліпсападобнае, з вельмі выяўленымі жоўтымі прожылкамі. Бліскучае лісце мае аддаленае падабенства з яблыневым, толькі большае. Дрэва лічыцца вечназялёным, але ў перыяды засухі (снежань-студзень) яно можа скідаць большую частку лісця. Кара дрэва шэрая.

Атрутнасць[правіць | правіць зыходнік]

Яно вядома як самае атрутнае дрэва ў свеце. Вакол яго часта завязана чырвоная стужка — гэта знак мінакам не падыходзіць блізка. Лепш трымацца на пэўнай адлегласці ад дрэва. Плады падобныя на яблыкі-ранеткі, але такі яблык адправіць чалавека прама ў аддзяленне неадкладнай дапамогі. Не менш атрутным і з’едлівым з’яўляецца і малочна-белы сок расліны — адна кропля пакідае пухіры на скуры, дэрматыт, ацёк або апёк. Кара таксама атрутная — калі падпаліць дрэва, то ад сукоў пойдзе з’едлівы дым, з-за якога можна аслепнуць. Дзякуючы ўсяму вышэйсказанаму, расліна ў цяперашні час уваходзіць у «Кнігу рэкордаў Гінеса» як самае небяспечнае і атрутнае дрэва ў свеце.

Паводле легенды, ад яду гэтага дрэва памёр іспанскі канкістадор Хуан Понсэ дэ Леон. Ён вярнуўся ў Фларыду ў 1521 годзе ў пошуках золата і запатрабаваў валодання абласцямі, якія ён нібыта адкрыў. Вядома, мясцовыя жыхары так проста аддаваць яму свае землі не збіраліся, і падчас бітвы ў нагу дэ Леона трапіла прасякнутая атрутай расліны страла, што прывяло яго да пакутлівай і доўгай смерці. У першай палове 1730-х гадоў быў выдадзены каралеўскі ўказ, які абавязвае сцерці з твару зямлі ўсе атрутныя дрэвы паблізу Санкт-Бартэлемі на паўвостраве Пуэрта-Рыка.

Ніколь Стрыкленд, кансультант па радыялогіі, апублікавала ў «Брытанскім медыцынскім часопісе» артыкул пра тое, як з’ела адзін з пладоў расліны. Падчас свята на карыбскім востраве Табага яна заўважыла на пляжным пяску маленькія зялёныя плады — яны былі круглымі, памерам з мандарын, і, верагодна, упалі з вялікага дрэва з серабрыстым ствалом і авальным лісцем. Яна адкусіла ад плода кавалачак і знайшла яго прыемна салодкім, і так зрабіў і яе сябар. Праз нейкі момант абодва адчулі дзіўную вастрыню ў роце, паступова перарослую ў паленне, слёзацёк і закаркаванне горла. На працягу наступных двух гадзін стан маладых людзей пагоршыўся і яны не маглі праглынуць ні кавалачка з-за моцнага болю у горле. Адзінае, што хоць неяк змякчала боль — малако. І толькі праз восем гадзін усе болевыя адчуванні сталі паступова спадаць.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Информация о виде : Hippomane mancinella L.. catalogueoflife.org. Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2020. Праверана 27 студзеня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]