Хуан Понсэ дэ Леон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хуан Понсэ дэ Леон
ісп.: Juan Ponce de León
Ананімны партрэт Картэса
Ананімны партрэт Картэса
Род дзейнасці:

Даследчык

Дата нараджэння:

1474

Месца нараджэння:

Сантэрвас-дэ-Кампас[d], Вальядалід[d], Кастылія і Леон, Іспанія

Падданства:

Royal Banner of the Crown of Castille (Habsbourg Style).svg  Іспанія

Дата смерці:

1521[1][2][3][4]

Месца смерці:

Гавана, Куба

Аўтограф:

Juan Ponce de León Signature.svg

Commons-logo.svg Хуан Понсэ дэ Леон на Вікісховішчы

Хуа́н По́нсэ де Лео́н (ісп.: Juan Ponce de León; каля 1460 — ліпень 1521) — іспанскі канкістадор з тытулам адэлантада, які заснаваў першае еўрапейскае паселішча на Пуэрта-Рыка і ў час пошукаў крыніцы вечнай маладосці адкрыў Фларыду.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У Іспаніі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і вальядалідкага двараніна з роду Понсэ дэ Леон, служыў пажом пры каралеўскім двары, затым удзельнічаў у вызваленні Гранады ад маўраў. На гэты момант яму было 32 гады. Як толькі вайна супраць гранадскага эмірата скончылася, ваенныя здольнасці Понсэ дэ Леона перасталі быць запратрабаваныя на яго радзіме. Таму, як і многія іншыя яго суайчыннікі, Понсэ дэ Леон звярнуўся за мяжу ў пошуках новых магчымасцяў. У верасні 1493 года каля 1200 маракоў, каланістаў і салдат далучыліся да Хрыстафора Калумба дзеля яго другога падарожжа ў Новы Свет. Понсэ дэ Леон быў адным з гэтых людзей, чальцом экспедыцыі ў ролі дабраахвотніка.

На востраве Эспаньёла[правіць | правіць зыходнік]

Не выключана, што ў 1493 годзе ён суправаджаў Калумба ў час яго плавання да берагоў новаадкрытай Амерыкі. У 1503 годзе з’явіўся ў Вест-Індыі як капітан пад камандваннем губернатара Нікаласа дэ Аванда.

Акрамя таго, канкістадор быў звязаны з яшчэ адным выбітным прозвішчам — з сям’ёй Нуньес дэ Гусман; раней, з’яўляючыся яшчэ зусім маладым чалавекам, ён служыў зброяносцам Пэдра Нуньеса дэ Гусмана, рыцара ордэна Калатравы. Летапісы таго часу сцвярджаюць, што Понсэ дэ Леон пазней стаў выдатным і дасведчаным воінам, удзельнічаў у Рэканкісце ў 1492 годзе.

Ва ўзнагароду за ўціхамірванне індзейскіх паўстанняў Понсэ дэ Леон быў назначаны Аванда намеснікам усходняй часткі вострава Эспаньёла. Каля гэтага часу Понсэ дэ Леон ажаніўся з Леанорай, дачкой гаспадара трактыра. У іх нарадзіліся тры дачкі (Хуана, Марыя, Ізабэла) і адзін сын (Луіс)[5][6].

Уласныя экспедыцыі[правіць | правіць зыходнік]

Калі да Понсэ дэ Леона сталі даходзіць чуткі, што востраў Пуэрта-Рыка багаты золатам, ён скіраваў туды экспедыцыю, якая ў 1508 - 1509 гадах даследвала тэрыторыю вострава і заснавала паселішча Капара, жыхары якога пазней далі пачатак гораду Сан-Хуан, цяперашняй сталіцы Пуэрта-Рыка.

Помнік у Сан-Хуане

Пасля вяртання на Эспаньёлу Понсэ дэ Леон атрымаў прызначэнне губернатарам Пуэрта-Рыка, што выклікала зайздрасць яго ворагаў, якія хутка дамагліся яго адхілення ад спраў. Але нястомны канкістадор шляхам роспыту індзейцаў даведаўся пра існаванне чароўнай крыніцы вечнай маладосці на востраве Біміні, які ляжаў на поўначы ад Пуэрта-Рыка. У сакавіку 1513 года ён на ўласныя грошы склікаў экспедыцыю і адплыў з Пуэрта-Рыка на пошукі чароўнай крыніцы.

Адкрыццё Фларыды[правіць | правіць зыходнік]

У красавіку 1513 года ён пабачыў зямлю і высадзіўся на ўсходнім беразе Фларыды, блізка ад сучаснага Сэнт-Агасціна. Ён прыняў гэтую зямлю за востраў і назваў яе Фларыдай за багатую трапічную флору, а таксама з-за таго, што адкрыццё гэтай ”квітнеючай зямлі” адбылося ў вялікодны тыдзень (Pascua Florida). Ён абплыў Фларыду з поўдня і, мінуўшы заходніе ўзбярэжжа, вярнуўся ў Пуэрта-Рыка, а затым у Іспанію, дзе ў 1514 годзе атрымаў прызначэнне ваенным губернатарам Біміні і Фларыды.

У 1521 годзе Понсэ дэ Леон скіраваўся на двух караблях на каланізацыю Фларыды. Яго атрад з 200 чалавек высадзіўся на заходнім беразе і распачаў вынішчальную вайну з племем калуса. Понсэ дэ Леон быў паранены атручанай стралой і памёр у час марскога падарожжа на Кубу. Пахаваны ў Сан-Хуане. Яго імя носіць другі па велічыні горад Пуэрта-Рыка — Понсэ. Унук Понсэ дэ Леона, Хуан II, у 1579 годзе тэрмінова кіраваў Пуэрта-Рыка, а ў 1581 годзе склаў пісьмовае апісанне Вест-Індыі.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118792814 // Общий нормативный контроль (GND) — 2012—2016.
  2. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  3. (unspecified title) — 1999.
  4. (unspecified title)
  5. Louise Chipley Slavicek. Juan Ponce de León. — Philadelphia: Chelsea House Publishers, 2003. Стр.55
  6. John C. Davenport. Juan Ponce de León and His Lands of Discovery. — Philadelphia: Chelsea House Publishers, 2006. Стр.55

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]