Hyles lineata

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Hyles lineata
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hyles lineata


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  936075
NCBI  103890
EOL  638983

Hyles lineata — матыль з сямейства бражнікі (Sphingidae).

Заўвагі па сістэматыцы[правіць | правіць зыходнік]

Раней Hyles lineata (Fabricius, 1775) лічыўся адзіным таксонам з еўразійскім Hyles livornica, які разглядаўся яго варыяцыяй альбо падвідам. Такім чынам, апошні від пад назвай Hyles lineata прыводзіўся ў старой літаратуры, прысвечанай лускакрылым Еўропы. Толькі ў канцы XX стагоддзя было вызначана, што дадзеныя таксоны ўяўляюць сабой два розных віды[1][2].

Марфалагічныя адрозненні паміж імі былі добра апісаны Eitschberger & Steiniger (1976)[3]. Адрозненні ў арэалах разглядаюцца Haxaire (1993)[4].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У палёце

Размах крылаў 60-85 мм. Пярэднія крылы аліўкава-бурыя або аліўкава-карычневыя з белымі жылкамі і з белай палоскай ад вяршыні крыла да ўнутранага краю крыла. Заднія крылы ружовага колеру з чорнымі пярэднім і заднім краямі. На пярэдняспінцы маюцца 2 белыя падоўжныя паласы. На пярэдняй палове брушка чаргуюцца па 3 чорныя і белыя папярочныя паласы.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Hyles lineata з’яўляецца адным з самых распаўсюджаных відаў бражнікаў у Паўночнай Амерыцы і мае вельмі шырокі геаграфічны арэал. Ён распаўсюджаны на большай частцы Злучаных Штатаў і таксама сустракаецца ў Цэнтральнай Амерыцы, Мексіцы, у Паўднёвай Канадзе[5].

Біялогія[правіць | правіць зыходнік]

Вусень

Кармавыя расліны вусеняў: скрыпень (Epilobium), Mirabillis, яблыня (Malus), асліннік (Oenothera), вяз (Ulmus), вінаград (Vitis), Lycopersicon, Porulaca, Fuschia.

Зноскі

  1. HARBICH, H. (1982). Ergebnisse von Hybridzuchten zwischen Hyles lineata (Fabricius, 1775) und Hyles livornica (Esper, 1779)--2. Teil. Atalanta, Würzburg, 13: 294—301
  2. HARBICH, H. (1980). Ergebnisse von Hybridzucht zwischen Hyles lineata (Fabricius, 1775) und Hyles livornica (Esper, 1779)--1. Teil. (Lep. Sphingidae). Atalanta, Würzburg, 11: 5—11
  3. EITSCHBERGER, U. & STEINIGER, H. (1976). Die Artverschiedenheit von Hyles lineata lineata (Fabricius, 1775) und Hyles livornica livornica (Esper, 1779) (Lep. Sphingidae). Atalanta, Würzburg, 7: 71—73
  4. HAXAIRE, J. (1993). Systematique et repartition des especes du groupe d’Hyles lineata (Fabricius) (Lepidoptera Sphingidae). Lambillionea, 93: 156—165
  5. Boggs, C. L. (2003). Butterflies. Chicago: University of Chicago Press. p. 63