Асліннік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Асліннік
Oenothera biennis Belarus.jpg
Асліннік двухгадовы (Oenothera biennis) на лузе ля Блакітнай крыніцы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Oenothera

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  27367
NCBI  3939
EOL  38007
GRIN  g:8398
IPNI  28522-1

Аслі́ннік[3], Энатэра, Начная свечка (Oenothera) — род кветкавых раслін сямейства Скрыпнёвыя (Onagraceae). Род налічвае больш за 200 відаў, пераважна пашыраных ва ўмераных абласцях Амерыкі. Многія з відаў занесены на іншыя кантыненты. На тэрыторыі Беларусі 2 віды: асліннік двухгадовы (Oenothera biennis) і асліннік чырвонасцябловы (Oenothera rubricaulis).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пераважна двухгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 1,5 м з суцэльным, ланцэтападобным, чаргаваным, зубчастым лісцем. Прыкаранёвыя лісты авальныя, сабраныя ў разетку. Кветкі жоўтага колеру. Плод — каробачка. Карані раслін утрымліваюць шмат цукру і пратэінаў, насенне — да 25 % алею.

Значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Асліннік з’яўляецца добрым меданосам.

Некалькі відаў аслінніка — аб’екты генетычных даследаванняў (напрыклад, на падставе вопытаў з Oenothera lamarckiana Гуга дэ Фрыз распрацаваў тэорыю мутацый)[4]. Многія з відаў аслінніка і іх гібрыды выкарыстоўваюцца ў якасці дэкаратыўных раслін.

Асліннік выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне пры запаленні нырак і туберкулёзе[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 88. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Энотера (руск.)  — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]