II з’езд армій Заходняга фронту
II з'езд армій Заходняга фронту. Адбыўся 20—25 лістапада (3—8 снежня) 1917 г. у Мінску. Прысутнічалі 714 дэлегатаў (633 з рашаючым і 81 з дарадчым голасам), у т.л. 473 бальшавікі, 103 беспартыйныя, 74 левыя эсэры, 9 эсэраў-максімалістаў, 9 правых эсэраў, 2 эсэры «цэнтра», 24 меншавікі, 5 анархістаў, 1 польскі сацыяліст.
Парадак дня:
- даклады пра дзейнасць Выканкома франтавога камітэта і ВРК Заходняга фронту
- бягучы момант
- арганізацыя арміі
- заключэнне міру і дэмабілізацыя арміі
- арганізацыя дапамогі ахвярам вайны і рэвалюцыі
- выбары франтавога камітэта
- бягучыя справы.
З дакладамі і садакладамі выступілі Р. К. Арджанікідзе (ад ЦК РСДРП(б)), В. Валадарскі (ад Петраградскага ВРК), А. Ф. Мяснікоў, К. І. Ландэр, М. У. Рагазінскі і інш. Салдацкія дэлегаты віталі перамогу сацыялістычнай рэвалюцыі, заяўлялі пра гатоўнасць абараняць савецкую ўладу, выступалі супраць меншавікоў і эсэраў. Галоўнакамандуючым фронтам выбраны А. Ф. Мяснікоў. У франтавы камітэт увайшло 100 чал., з іх 80 бальшавікоў. Ва Усерасійскі цэнтральны выканаўчы камітэт (УЦВК) з'езд выбраў 20 чал., з іх 18 бальшавікоў. 26 лістапада (9 снежня) выбраны з'ездам выканком увайшоў у склад Абласнога выканаўчага камітэта Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии: Документы и материалы: 40 лет 1917—1957 / Ин-т истории партии ЦК КПБ—филиал Института марксизма-ленинизма при ЦК КПСС, Институт истории Академии наук БССР, Архивное управление БССР; [Сост.: В. В. Скоробогатый и др.]. Т. 1.: Белоруссия в период подготовки социалистической революции: Февраль—октябрь 1917 г. / Редкол.: Т. С. Горбунов и др. — Мн.: Государственное издательство БССР, 1957. — 1005, [2] с.
- Другі з'езд армій Заходняга фронту // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 3: Гімназіі—Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 523 с. — С. 285. — ISBN 985-11-0041-2.